Татаршчына (Красненскі сельсавет)
Татаршчы́на[1] (трансліт.: Tatarščyna, руск.: Татарщина) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красненскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, за 62 км ад Мінска, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна. ГісторыяУ другой палове XIX стагоддзя вёска ў складзе казённага аднайменнага маёнтка, у Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. Пасля адмены прыгону (1861) вёска ў складзе Краснасельскай сельскай грамады. У 1897 годзе ў вёсцы 14 двароў, 85 жыхароў. Непадалёку размяшчалася сядзіба, 1 двор, 16 жыхароў. У пачатку XX стагоддзя вяскоўцам належала 129 дзесяцін зямлі. Побач з вёскай размяшчаўся маёнтак памешчыка Месняра, які ў 1904 годзе меў тут 499 дзесяцін зямлі. Савецкая ўлада абвешчана ў лістападзе 1917 года. З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З снежня 1918 года адноўлена савецкая ўлада, з 1 студзеня 1919 года тэрыторыя ў складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года занята польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Краснае[2]. З 1927 года ў Маладзечанскім павеце. З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ва Уланаўшчынскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі, якія загубілі 2 жыхароў, 2 вывезлі ў Германію на прымусовыя работы (1 вярнуўся); 2 вяскоўцы загінулі на фронце. З 16 ліпеня 1954 года ў Красненскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia