Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Опальскага сельсавета 4 населеныя пункты[1]. 26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Псышчаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Вартыцк, Лучкі, Псышчава, Святаполка, Упірава)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (4 населеныя пункты) — 1160 чалавек[3], з іх 98,5 % — беларусы, 0,6 % — рускія, 0,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 1556 чалавек[5].
Крыніцы
↑Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 21. — 248 с. — 10 000 экз.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.