Галоўчыцкі сельсавет (Драгічынскі раён)
Гало́ўчыцкі сельсавет (руск.: Головчицкий сельсовет) — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Галоўчыцы. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Асіпавіцкага сельсавета[1]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Драгічынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Галоўчыцкага сельсавета было 7 населеных пунктаў[2]. 21 ліпеня 1980 года ў склад сельсавета з Антопальскага пассавета перададзены вёскі Корсунь, Пігановічы і Толкава[3]. 17 верасня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Закозельскага (вёскі Галоўчыцы, Дзятлавічы, Корсунь, Пігановічы, Толкава) і Антопальскага (вёскі Асіпавічы, Галік, Навасёлкі, Хамічыцы, Ямнік) сельсаветаў[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1549 чалавек[5], з іх 88,4 % — беларусы, 6,8 % — украінцы[6]. На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 10 населеных пунктаў: вёскі Асіпавічы, Галік, Галоўчыцы, Дзятлавічы, Корсунь, Навасёлкі, Пігановічы, Толкава, Хамічыцы, Ямнік. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia