Дзеткавіцкі сельсавет
Дзе́ткавіцкі сельсавет (руск.: Детковичский сельсовет) — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Дзеткавічы. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Іласкага сельсавета[1]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Драгічынскага раёна. 11 жніўня 1959 года ў склад Астроміцкага сельсавета Кобрынскага раёна перададзены населеныя пункты Бярэзна, Іласк, Калонія, Лука, Навасёлкі, Смалярня і Шамятоўка[2], 30 ліпеня 1973 года — вёска Старая Цемра[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дзеткавіцкага сельсавета было 11 населеных пунктаў[4]. 17 верасня 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Антопальскага сельсавета[5]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 873 чалавекі[6], з іх 94,4 % — беларусы[7]. На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 11 населеных пунктаў: Бобкі, Буды, Дзеткавічы, Дубавая, Залессе, Каты, Лавы, Менявеж, Новая Цемра, Ражок, Рашын. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia