Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Застружскі сельсавет у складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Застружжа. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 26 лютага 1958 года цэнтр перанесены ў вёску Дастоева, сельсавет перайменаваны ў Дастоеўскі[1]. 9 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кротаўскага сельсавета[2]. 25 снежня 1962 года сельсавет перададзены ў склад Драгічынскага раёна за выключэннем вёсак Атолчыцы, Вілы, Закуцце, Каралін, Кротава, Навасёлкі, Палкоцічы, Скарацічы, якія перададзены Пінскаму раёну[3]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Іванаўскага раёна, вёскі Атолчыцы, Вілы, Закуцце, Каралін, Кротава, Навасёлкі, Палкоцічы, Скарацічы вернуты са складу Ахоўскага сельсавета Пінскага раёна[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дастоеўскага сельсавета было 14 населеных пунктаў[5]. 21 ліпеня 1980 года скасаваны вёскі Закуцце і Скарацічы (зліліся з вёскай Палкоцічы)[6]. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Моладаўскага сельсавета[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1572 чалавекі[8], з іх 94,5 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 2,2 % — украінцы[9].
↑Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 лютага 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
↑Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
↑Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 21. — 248 с. — 10 000 экз.
↑Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Дастоеўскі (да 1958 года Застружскі) сельсавет у гістарычных адміністрацыйных адзінках