Яўрэйскі ўніверсітэт (Мінск)
Яўрэйскі ўніверсітэт — ўстанова адукацыі, якая існавала пад рознымі назвамі з 1995 па 2004 г. у Мінску. ГісторыяУ лютым 1995 г. быў адкрыты Яўрэйскі ўніверсітэт у Мінску (рэктар — дацэнт Зелік Майсеевіч Пінхасік). Пра паходжанне гэтай арганізацыі захаваліся некаторыя ўспаміны:
У студзені 1999 г. гэта установа змяніла назву на «Міжнародны гуманітарны інстытут імя М. Шагала», які ўвайшоў у склад Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Часткова дзейнічала за кошт міжнароднага фінансавання. 2 верасня 2003 г. міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў выдаў загад зачыніць МГІ да 11 верасня 2004 г, на той момант 500 студэнтаў навучаліся ў гэтым інстытуце па спецыяльнасцях «сучасныя замежныя мовы», «культуралогія», «дызайн», «міжнародны маркетынг»[2]. Вучоны савет БДУ 18 верасня 2003 г. прыняў рашэнне аб рэарганізацыі МГІ ў 2004 г.: на базе Інстытута быў створаны Факультэт гуманітарных навук і мастацтваў, частку спецыяльнасцяў замацавалі за Факультэтам міжнародных адносін БДУ, З. М. Пінхасік стаў намеснікам дэкана ФМА БДУ, заняткі абодвух факультэтаў працягвалі праводзіць у памяшканнях па Маякоўскага, 96[3]. У 2004 г. рэашэнне было выканана. Інфармацыя пра Яўрэйскі ўніверсітэт і Міжнародны гуманітарны інстытут адсутнічае на сайце былога Гуманітарнага факультэта. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia