Гольша
Гольша, Голша, Ольша, Голшыс, Гальшан — легендарны літоўскі князь герба Кітаўрус. Вядомы з 2-й і 3-й рэдакцый Літоўскай хронікі і твораў залежных ад яе гісторыкаў, у прыватнасці Мацея Стрыйкоўскага. Хроніка ў гэтай частцы значна разыходзіцца са звесткамі іншых крыніц пра гэты перыяд і звычайна лічыцца легендарнай. Паводле Літоўскай хронікі, Гольша — унук Гілігіна, сын вялікага князя Рамана, брат Нарымонта, Трайдзеня, Даўмонта і Гедруса. Мацей Стрыйкоўскі сцвярджае, што падчас працы над «Ганцом Цноты» карыстаўся нейкім рускі летапісам, дзе гэтыя пяць князёў названыя сынамі Трабуса[2]. Паводле «Хронікі літоўскай і жамойцкай», яны былі сынамі Рамана, але па смерці бацькі выхоўваліся пры двары стрыечнага дзеда Трабуса[3]. Гольша — заснавальнік замкаў («гарадоў») у Раканцішках і Гальшанах, легендарны пачынальнік роду князёў Гальшанскіх. Браў удзел у легендарнай барацьбе Нарымонта з Даўмонтам на баку першага. Паводле «Хронікі Быхаўца», меў сына Альгімонта, а паводле «Хронікі літоўскай і жамойцкай» — і яшчэ аднаго сына, Міндоўга. Памёр у часы вялікага князя Трайдзеня. З Гольшавым сынам Яўрэінаўскі летапіс атаясняе легендарнага ваяводу вялікага князя Гедзіміна і яго кіеўскага намесніка Альгімонта. Шэраг іншых летапісаў называе сынам Міндоўгавым, то-бок унукам Гольшы, яшчэ больш позняга і ўжо гістарычнага Альгімонта. Тэадор Нарбут, спрабуючы ўзгадніць звесткі Літоўскай хронікі са звесткамі рускіх летапісаў, без асаблівага абгрунтавання прапаноўваў атаясняць Гольшу з Лесіям, гістарычным братам гістарычнага вялікага князя Трайдзеня. Легенда пра заснаванніЛегенда пра заснаванне Гольшам замкаў («гарадоў») у Раканцішках і Гальшанах у амаль нязменным выглядзе паўтараецца ў розных рукапісах Літоўскай Хронікі. Ніжэй яна прыведзена паводле летапісу Красінскага.
Заўвагі
Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia