Міхаіл Іванавіч Гальшанскі
Міхаіл Іванавіч Гальшанскі (? — 1433), прадстаўнік роду Гальшанскіх[4]. БіяграфіяЗ княжага роду Гальшанскіх. Сын Івана Гальшанскага з шлюбу з Агрыпінай, дачкой смаленскага князя Святаслава Іванавіча. Сястра Агрыпіны — Ганна, жонка Вітаўта[5]. Меў братоў Данілу (загінуў у бітве пад Вількамірам у 1435 годзе на баку Свідрыгайлы), Юрыя, Сямёна, Аляксандра, Андрэя, Глеба і сястру Ульяну (жонку кобрынскага князя Сямёна Раманавіча). У 1422 годзе князь Міхаіл Іванавіч Гальшанскі згадваецца як намеснік кіеўскі. Разам з братам Сямёнам Лютым быў актыўным удзельнікам міжусобнай вайны паміж Жыгімонтам Кейстутавічам і Свідрыгайлам за вялікае княжанне. Спачатку князь Міхаіл ваяваў на баку Свідрыгайлы і на чале яго войска ў чэрвені 1433 года разбіў войскі Жыгімонта, якімі камандаваў Пётр Мантыгірдавіч, каля Маладзечна[4][6]. Але неўзабаве князі Сямён і Міхаіл перайшлі на бок Жыгімонта. Імаверна, у жніўні 1433 года ў Барысаве Міхаіл трапіў у палон да Свідрыгайлы і быў пакараны смерцю. Яго, як і брата Сямёна, патапілі ў Заходняй Дзвіне паблізу Віцебска. Пячатка Міхаіла Іванавіча з выявай збройнага кентаўра захавалася пры акце Мельнскай дамовы. Міхаіл Альшаніцкі або Альшанскі 1439—1448 гадоўУ 1439—1448 гадах у крыніцах на Чырвонай Русі згадваецца Міхаіл Альшанскі або Альшаніцкі. Польская даследчыца Гетруда Малачынская лічыць яго тоесным Міхаілу Гальшанскаму, такім чынам, адмаўляе яго гібель у 1433 годзе[7]. Юзаф Вольф лічыць яго тоесным Міхаілу Канстанцінавічу Пінскаму, які тытулуецца па Альшаніцы — Міхаіл Альшаніцкі згаданы з патронімам «Канстанцінавіч» у адным з дакументаў Свідрыгайлы[8]. Міхаіл Альшаніцкі быў жанаты з Марыяй, якая, магчыма, паходзіла з Чырвонай Русі. У 1440 годзе жонка падарыла Міхаілу сёлы Заланіў , Дычкы , Підкамінь у Галіцкай зямлі[9]. У 1439 годзе Міхаіл згаданы, як Альшанскі і Быбельскі , таму выказваюць здагадку, што яго жонка — дачка Ходкі Быбельскага[7]. РадаводЗноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia