Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Егіпце
Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Егіпце (араб. مجموعة الخبراء السوفيت العسكريين في مصر) — зводнае воінскае фарміраванне Узброеных Сіл СССР на тэрыторыі Арабскай Рэспублікі Егіпет. ГісторыяУ 1955 годзе прэзідэнт Егіпта Гамаль Абдэль Насер звярнуўся да СССР з просьбай аб пастаўках узбраенняў. Продаж зброі праводзіўся таемна, праз Чэхаславакію. У краіну накіроўваліся самалёты, танкі, артсістэмы і іншая ваенная тэхніка. Для падрыхтоўкі егіпцян да эксплуатацыі ўзбраенняў прыбылі савецкія і чэхаславацкія інструктары[1]. Пасля Шасцідзённай вайны паўстала неабходнасць прыкрыцця аб’ектаў у Егіпце сіламі савецкіх войск. Была распрацавана аперацыя пад кодавай назвай «Каўказ» (люты—сакавік 1970 года). Мэтай была пераброска савецкіх войск. У ходзе падрыхтоўкі да яе ажыццяўлення былі сфармаваныя ў сакрэтным парадку 18-я асобная зенітна-ракетная дывізія, 135-ы знішчальны авіяцыйны полк і 35-я асобная знішчальная авіяцыйная эскадрылля[2]. Напярэдадні, у канцы снежня 1969—пачатку 1970 года, у Егіпет для правядзення рэкагнасцыровачных работ (выбару элементаў баявых парадкаў часцей і падраздзяленняў супрацьпаветранай абароны) наведала група высокапастаўленых афіцэраў Войск СПА СССР на чале з маршалам П. Ф. Баціцкім[3]. З 1 красавіка авіяцыйныя часці прыступілі да абароны аб’ектаў ад удараў авіяцыі праціўніка і выконвалі пастаўленыя задачы аж да чэрвеня 1972 года, калі па сумесным рашэнні савецкага і егіпецкага щрадаў яны вярнуліся ў СССР[2]. Аднак група ваенспецаў працягнула дзейнасць[4]. Дзякуючы савецкай дапамозе Егіпту ўдалося аднавіць сваю абаронную моц[5]. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia