Паўночная група войск
Паўночная група войск (ПГВ) — аператыўна-стратэгічнае ваенна-тэрытарыяльнае фарміраванне Узброеных Сіл СССР і Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, якое знаходзілася на тэрыторыі Польскай Народнай Рэспублікі (пазней — Рэспублікі Польшча). ПГВ утворана на базе 2-га Беларускага фронту ў адпаведнасці з Дагаворам аб дружбе, узаемнай дапамозе і пасляваенным супрацоўніцтве паміж СССР і Польскай Рэспублікай, падпісаным у Маскве 21 красавіка 1945 года. Войскі размяшчалася ў 180 ваенных гарадках. У іх, акрамя армейскіх часцей, размяшчаліся і сілы Галоўнакамандуючага Заходняга напрамку, і іншыя часці ВПС, КДБ і г. д. Фарміраванне служыла сувязным звяном паміж кантынгентам у Германіі і войскамі на тэрыторыі самаго СССР. З прычыны малой колькасці група адпавядала прыкладна ўзмоцненаму вайсковаму корпусу — усяго 2 дывізіі, але з вялікай колькасцю баявых і іншых часцей. У большай ступені яна выконвала псіхалагічную ролю для войск у ГДР. На канец 1990 года ПГВ мела прыкладна 45 тыс. вайскоўцаў, 598 танкаў, 820 БМП і БТР, 354 гармат, мінамётаў і РСЗА, 300 самалётаў і 69 верталётаў. У перыяд з 5 мая 1992 па 15 верасня 1993 войскі былі выведзены з Польшчы. Часці размеркаваны паміж ваеннымі акругамі УС РФ, за выключэннем 688-га асобнага верталётнага палка, які ўключаны ў склад ВПС Беларусі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia