Група савецкіх ваенных спецыялістаў на Кубе
Група савецкіх ваенных спецыялістаў на Кубе — злучэнне Узброеных Сіл СССР, дыслакаванае на тэрыторыі Рэспублікі Куба. Штаб-кватэра — горад Гавана. Прысутнасць на востраве савецкіх вайскоўцаў не афішавалася да 1979 года. ГісторыяУ 1962 годзе, для выканання сакрэтнай аперацыі па размяшчэнні балістычных ракет сярэдняй далёкасці на Кубе пад кодавай назвай «Анадыр», у краіну накіраваны савецкія войскі, а менавіта асобны ракетны дывізіён у складзе 400-га асобнага мотастралковага палка. Пазней ператвораны ў 43-і асобны мотастралковы полк, на базе якога створана 7-я асобная мотастралковая брыгада. Менавіта яна і стала асновай групы ваенных спецыялістаў. Пасля Карыбскага крызісу, ЦРУ праінфармавала Кангрэс ЗША аб наяўнасці савецкіх вайскоўцаў на Кубе, але вызначыць іх статус было праблематычна. Само існаванне групы мела больш сімвалічнае і палітычнае значэнне, чым ваеннае. Але разам з тым гэта прысутнасць падрывала аўтарытэт Злучаных Штатаў. Для саміх жа кубінцаў гэта было праявай дружбы і салідарнасці з боку Масквы. У верасні 1979 года, у ходзе VI канферэнцыі кіраўнікоў урадаў і дзяржаў Руху недалучэння ў Гаване, савецкае кіраўніцтва на чале з Л. І. Брэжневым, не параіўшыся з урадам Ф. Кастра, назвала 7-ю брыгаду 12-м навучальным цэнтрам па падрыхтоўцы ваенных кадраў. Тым самым Крэмль афіцыйна прызнаў прысутнасць ваенспецаў. Такое рашэнне мела на Кубе сур’ёзны палітычны рэзананс. У кастрычніку 1991 года кіраўніцтва прыняло рашэнне аб вывадзе брыгады. На той момант на Кубе служылі 1500 вайскоўцаў[1]. Склад
1963 г. — 1978 г.
1978 г. — 1993 г.
У канцы 1981 года быў сфармаваны 42-і асобны артылерыйскі дывізіён. Памяць12 верасня 2013 года на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу 412-й берагавой батарэі ў пасёлку Чарнаморскім Камінтэрнаўскага раёна Адэскай вобласці быў адкрыты памятны абеліск воінам-інтэрнацыяналістам, якія служылі на Кубе[2]. Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia