Узброеныя сілы СССР за мяжой Месцы дыслакацыі савецкіх груп войск, груп ваенных спецыялістаў , а таксама пункты базавання ВМФ СССР за мяжой, станам на 1984 год.
Узброеныя сілы СССР за мяжой — сукупнасць аператыўных і аператыўна-стратэгічных фарміраванняў , якія выконвалі службовыя і баявыя задачы , у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі і дамовамі, за межамі Савецкага Саюза : у Цэнтральнай Еўропе і на Балканах , у Паўднёва-Усходняй Азіі , на Афрыканскім кантыненце , на Аравійскім паўвостраве і на Блізкім Усходзе , у Карыбскім басейне і ў Паўднёвай Амерыцы , а таксама на некаторых астравах у Атлантычным , Індыйскім і Ціхім акіянах.
Гісторыя
Прысутнасць савецкіх ваеннаслужачых у тых ці іншых краінах насіла альбо пастаянны характар (афіцэры , прапаршчыкі , мічманы і гэтак далей, якія раскватараваліся ў ваенных гарадках разам з сем’ямі), альбо ажыццяўлялася на камандзіровачнай аснове. Вельмі часта прысутнасць малых (у межах ад некалькіх дзесяткаў да некалькіх тысяч чалавек) фарміраванняў савецкіх ваенных спецыялістаў у той ці іншай краіне не аддавалася агалосцы, альбо старанна хавалася ад праціўніка.
У розны час розныя кантынгенты Савецкай Арміі і Ваенна-марскога флоту дыслакаваліся ў розных дзяржавах і рэгіёнах свету:
Пункты базавання і ваенна-марскія базы ВМФ СССР за мяжой :
Албанія , Влёра (1955—1962)
Куба , Сьенфуэгас (1962 — постсавецкі час)
Польша , Свінавусце (1945—1991)
ГДР , Ростак (1949—1990)
Фінляндыя , Ханко (1940—1941) і Поркала-Уд (1944—1956)
Кітай , Порт-Артур (1945—1955)
В’етнам , Камрань (1979 — постсавецкі час)
Сірыя , Тартус (1971 — постсавецкі час)
Паўднёвы Емен , Сакотра (1972 — постсавецкі час)
Самалі , Бербера (1964—1978)
Эфіопія , Нокра (1977—1991)
Егіпет , Порт-Саід (1967—1972)
Лівія , Трыпалі (1977—2011)
Туніс , Сфакс, Бізерта
Інданезія , Сурабая (1962 — ?)
Гвінея , Конакры
Авіяцыйныя базы ВМФ СССР[ 1] :
Егіпет , аэродромы Каір, Асуан, Мерса-Матрух
Эфіопія , аэродром Асмэра
Самалі , Харгейса
Паўднёвы Емен , аэродромы Адэн, Эль-Анад
Куба , аэродром Гаваны
Гвінея , Конакры
Ангола , аэродром Луанды
В’етнам , Камрань, Дананг
Гл. таксама
Заўвагі
Літаратура
Ленский А. Г., Цыбин М. М. Советские Сухопутные войска в последний год Союза ССР. Справочник. - СПб. ; В&К, 2001. - 294 с.
Феськов В. И., Калашников К. А., Голиков В. И. Советская Армия в годы «холодной войны» (1945-1991). - Томск: Изд-во Том. ун-та, 2004. - 246 с.
Феськов В. И., Голиков В. И., Калашников К. А., Слугин С. А. Вооруженные силы СССР после Второй мировой войны: от Красной армии к Советской (часть 1: Сухопутные войска)/ под науч. ред. В. И. Голикова. - Томск: Изд-во НТЛ, 2013. - 640 с.
Групы войск Групы спецыялістаў Эскадры ВМФ