Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Карэі
Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Карэі — зводнае воінскае фарміраванне УС СССР у Паўночнай Карэі. Знаходзілася ў краіне з 1948 года, калі былі выведзены асноўныя савецкія сілы, да 1953 года. Замежныя вайскоўцы дапамагалі ў стварэнні і станаўленні Карэйскай Народнай арміі, навучалі яе камандныя кадры. Пазней яны ўдзельнічалі ў Карэйскай вайне. ПерадгісторыяУ выніку паразы Расійскай Імперыі ў Руска-японскай вайне 1904—1905 гг., Карэя, на той момант адзіная дзяржава, трапіла ў каланіяльную залежнасць ад Японіі. Разгром японскіх войск у ходзе савецка-японскай вайны 1945 г. прывёў да падзелу паўвострава на дзве акупацыйныя зоны (савецкую і амерыканскую) па 38-я паралелі. Тады гэтая мера бачылася часовай, неабходнай для прыняцця капітуляцыі японцаў. Аднак уз’яднанне краіны напіхвалася на цяжкасці. Шмат у чым, гэтыя цяжкасці былі абумоўлены прысутнасцю на паўвостраве замежных войск[1]. У маі і верасні 1948 года адвапедва ўтвораны дзве дзяржавы — Рэспубліка Карэя (поўдзень) і Карэйская Народная Дэмакратычная Рэспубліка (поўнач). Першая знаходзілася ў зоне ўплыву ЗША, другая — СССР[2]. На мяжы новых утварэнняў адбываліся шматлікія ўзброеныя сутычкі і правакацыі[3]. ДзейнасцьУ 1948 годзе па просьбе Вярхоўнага народнага сходу КНДР з паўночнай часткі Карэйскага паўвострава была выведзена асноўная маса савецкіх войск, за выключэннем ваенных саветнікаў. Тое ж самае, са спазненнем у паўгода, адбывалася і ў Паўднёвай Карэі: амерыканцы вывелі свае войскі летам 1949 г., пры гэтым пакінулі там каля пяцісот ваенных саветнікаў[4]. У сакавіку 1949 года ў ходзе савецка-паўночнакарэйскіх перамоў былі распрацаваны ўмовы дзейнасці замежных спецыялістаў (у тым ліку і вайскоўцаў) у КНДР. Спецыяльнымі пагадненнямі прадугледжвалася часовае базаванне ў порце Чханджын савецкага ваенна-марскога падраздзялення[5]. Многія вайскоўцы прыбывалі як супрацоўнікі Усесаюзнага Таварыства культурнай сувязі з замежжам. З лютага 1950 года, ва ўмовах падрыхтоўкі ўрада КНДР да сілавога аб’яднання паўвострава, рэзка павялічаны пастаўкі савецкіх танкаў, артылерыі, стралковага ўзбраення, боепрыпасаў, медыкаментаў. У штабе Карэйскай Народнай арміі, пры ўдзеле савецкіх ваенных саветнікаў, у рэжыме строгай сакрэтнасці вялася распрацоўка плана наступальнай аперацыі. У пачатковы перыяд Карэйскай вайны савецкія ваенныя саветнікі пры батальёнах і палках КНА былі адкліканы ў СССР[6]. Пачынаючы з лістапада 1950 ў паветраных баях прыняў удзел савецкі 64-ы знішчальны авіякорпус[7]. Менавіта ў Карэі ў 1950 годзе, упершыню за тры дзесяцігоддзі пасля амерыканскай ваеннай інтэрвенцыі ў Расію, савецкія і амерыканскія вайскоўцы сышліся ў баі[8]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia