8-я аператыўная эскадра
8-я «Індыйская» аператыўная эскадра караблёў ВМФ[1] (скарочана: 8 АпЭск) — аператыўнае аб’яднанне (аператыўная эскадра) карабелёў і судоў Ваенна-марскога флоту СССР. Прызначалася для вырашэння баявых задач у зоне Індыйскага акіяна і Персідскага заліва ў перыяд Халоднай вайны. Асноўным патэнцыйным праціўнікам з’яўляўся 7-ы аператыўны флот ВМС ЗША. ГісторыяПапярэднікам 8-й аператыўнай эскадры з’яўлялася 1-я змяшаная аператыўная брыгада, створаная ў 1973 годзе. Да яе пастаянная савецкая ваенна-марская прысутнасць у Індыйскім акіяне вялася з 1971 года. Тут дзейнічалі караблі Ціхаакіянскага флоту, але пастаяннага арганізацыйнага афармлення не мелася (ствараліся часовыя атрады караблёў з паходнымі штабамі на борце). Эскадра была сфарміравана дырэктывай Галоўнага штаба ВМФ ад 12 сакавіка 1974 года, фарміраваў яе Ціхаакіянскі флот. Караблі эскадры ўдзельнічалі ў выкананні задач па баявому траленню і ўздыму затопленых суднаў у Бангладэш (1972—1974), у аперацыі па размініраванні Суэцкага канала ў 1974—1975 гадах (разам з амерыканскім флотам), у эвакуацыі савецкіх і кубінскіх спецыялістаў з Самалі ў 1977 годзе ў сувязі з Агадэнскай вайной. Сілы аб’яднання аказалі падтрымку ўрадавым войскам Эфіопіі ў барацьбе з эрытрэйскімі сепаратыстамі. Так, восенню 1977 года ў блакаваны сепаратыстамі порт Масауа быў высаджаны дэсант савецкай марской пяхоты, які прыняў удзел у баях, а ў снежні 1977 — студзені 1978 года эсмінец «Вескі», як сцвярджаецца, аказваў артылерыйскую падтрымку эфіопскім войскам у баях з эрытрэйскімі сепаратыстамі ў раёне гэтага порта[2][3][4] (члены экіпажа эсмінца гэта абвяргалі[5]). У перыяд Ірана-тракскай вайны (1980—1988) і амерыканскай аперацыі «Бура ў пустыні» (1991) караблі эскадры забяспечвалі бяспеку савецкіх танкераў і сухагрузаў, якія выконвалі рэйсы па Аманскім і Персідскім залівам. Аб’яднанне расфармавана дырэктывай Галоўнага штаба ВМФ Расіі ад 29 кастрычніка 1992 года. СкладУ 1988 годзе ў склад 8-й эскадры ўваходзілі больш за 20 караблёў і судоў забеспячэння, акрамя гэтага, для яе ўзмацнення пасылаліся вартавыя караблі і марскія тральшчыкі з Чарнаморскага флоту, а таксама караблі Паўночныга і Ціхаакіянскага флатоў.[6] У аператыўным падначаленні 8 АпЭск знаходзіўся пункт матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ВМФ на востраве Нокра (Эфіопія) у Чырвоным моры. Камандзіры
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia