Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Анголе
Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Анголе — злучэнне Узброеных Сіл СССР, дыслакаванае на тэрыторыі Анголы. Адгуляла важную ролю ў грамадзянскай вайне 1975—2002 гадоў, падтрымліваючы ўрад МПЛА. Штаб-кватэра — горад Луанда. ГісторыяПасля таго, як па выніках вайны за незалежнасць у студзені 1975 года Ангола атрымала незалежнасць ад Партугаліі, паміж асноўнымі партызанскімі групоўкамі МПЛА, ФНЛА і УНІТА разгарнулася ўзброеная барацьба. МПЛА, якая кантралявала сталіцу і стварыла ўрад, звярнулася па дапамогу да СССР[2]. Было падпісана пагадненне аб выкарыстанні ваеннай інфраструктуры Анголы ў савецкіх ваенных інтарэсах. Такім чынам, Масква атрымала аператыўныя ваенна-марскія і авіяцыйныя базы на поўдні Афрыкі, а Ангола — дапамогу зброяй і баявой тэхнікай, а таксама ваеннымі спецыялістамі, якія займаліся перш за ўсё падрыхтоўкай і фарміраваннем найбольш баяздольных часцей ангольскай арміі. Першая група савецкіх ваенных спецыялістаў прыбыла ў Луанду 16 лістапада 1975 года і налічвала (разам з перакладчыкамі) каля 40 чалавек. Каманду ўзначальваў палкоўнік Васіль Трафіменка. Сумесна з кубінскімі вайскоўцамі ім удалося арганізаваць некалькі навучальных цэнтраў, дзе пачалася падрыхтоўка мясцовых ваенных кадраў. Адначасова паветранымі і марскімі шляхамі з СССР, Югаславіі і ГДР накіроўваліся баявая тэхніка, узбраенне, рыштунак, прадукты харчавання і медыкаменты. Ваенная маёмасць дастаўлялася і самалётамі ваенна-транспартнай авіяцыі. Да ангольскіх берагоў прыбылі таксама баявыя караблі ВМФ СССР, уключаючы дэсантныя караблі з падраздзяленнямі марской пяхоты[3]. У агульнай складанасці за 16 гадоў у краіне пабывалі каля 11 тысяч савецкіх вайскоўцаў, у тым ліку 107 генералаў і адміралаў, 7211 афіцэраў, больш за 3,5 тысячы прапаршчыкаў, мічманаў, радавых, а таксама рабочых і служачых арміі і флоту. Па афіцыйных даных, 54 чалавекі з іх, у тым ліку 45 афіцэраў, пяць прапаршчыкаў, два салдаты тэрміновай службы і двое служачых загінулі або памерлі[4]. ДзейнасцьСавецкія ваенныя саветнікі і спецыялісты навучалі ангольскіх ваеннаслужачых планаванню і вядзенню бою, арганізацыі суправаджэння калон з грузамі, устаноўцы і зняццю мінных палёў, вядзенню разведкі, абслугоўванню баявой тэхнікі. Таксама замежнікі аказвалі дапамогу ў рамонце і абслугоўванні ваеннай тэхнікі. Многія часцяком станавіліся як бы другім, рэзервовым нумарам разліку пры ангольскіх камандзірах і начальніках, іх своеасаблівым «ценем», а пры выхадзе на сумесныя з ангольцамі баявыя аперацыі ім даводзілася кіраваць ваеннай тэхнікай. Вялікую дапамогу аказвалі і лётчыкі ВПС. Савецкія ваенна-транспартныя самалёты Ан-12 і Іл-76 у перыяд з 1976 па 1990 год складалі галоўную «ўдарную сілу» транспартнай авіяцыі Народнай Рэспублікі Ангола. Яны не толькі забяспечвалі перавозку асабістага складу ваеннай місіі, але і выконвалі значную частку аб’ёму транспартных перавозак для ўрадавай арміі і кубінцаў. На працягу 1975—1990 гг. аэрадром у Луандзе (УПП выкарыстоўваліся як ваеннымі, так і грамадзянскімі паветранымі судамі) служыў пунктам базавання савецкіх далёкіх стратэгічных самалётаў-разведчыкаў Ту-95РЦ са складу 392-га асобнага дальнеразведвальнага авіяцыйнага палка Чырванасцяжнага Паўночнага флоту. У 70—80-х гадах авіямашыны здзяйснялі рэгулярныя разведвальныя палёты над Атлантыкай, выкарыстоўваючы для прамежкавых пасадак аэрадромы Гаваны, Конакры і Луанды. Асаблівая місія ўскладалася на маракоў ваенна-марскога флоту. Караблі ля берагоў Анголы не толькі выконвалі задачы баявой службы ў інтарэсах сваіх узброеных сіл, але і ахоўвалі савецкі грамадзянскі флот, суправаджалі буйнатанажныя транспарты з важнымі грузамі і з ваеннай маёмасцю, якія накіроўваліся з СССР і Кубы ў Анголу і іншыя краіны. Акрамя таго, савецкія ваенныя маракі мелі задачу падтрымкі ўрада МПЛА пры ўзнікненні крытычнай сітуацыі і эвакуацыі савецкай калоніі ў выпадку небяспекі. У 1975—1976 гг. замежныя караблі ажыццяўлялі суправаджэнне і ахову савецкіх і кубінскіх судоў, якія перакідвалі ў Анголу войскі Кубы і баявую тэхніку для дапамогі руху МПЛА і ўраду Анголы ў адбіцці агрэсіі ПАР і Заіра (кубінская аперацыя «Карлота»). Усім савецкім экіпажам ставілася задача па вядзенню супрацьдыверсійнай барацьбы, ахове і абароне рыбалоўнага флоту СССР. На базе Народнага ваенна-марскога флоту Анголы з 1975 па 1990 гг. грунтаваліся караблі і дапаможныя суда 30-й аператыўнай брыгады ВМФ СССР. Галоўныя ваенныя саветнікі
Памяць
Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia