Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Эфіопіі
Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Эфіопіі — кантынгент савецкіх вайскоўцаў у Эфіопіі, якія аказвалі падтрымку ў грамадзянскай вайне 1974—1991 гадоў і ваенным будаўніцтве. Савецкая ваенная дапамога краіне пачалася пасля звяржэння манархіі і ўсталявання рэжыму ЧВАС. З 1987 года Масква працягнула падтрымку, але ўжо новаму кіраўніцтву на чале з Рабочай партыяй. Замежны кантынгент прымаў актыўны ўдзел у барацьбе з эрытрэйскім сепаратысцкім рухам. У 1977—1978 гадах савецкія вайскоўцы таксама адзначыліся ў вайне Эфіопіі з Самалі за правінцыю Агадэн. Хоць абедзве краіны ўзялі курс на пабудову сацыялізму і атрымлівалі дапамогу ад Крамля, але ў канфлікце Масква заняла бок эфіопаў, вывеўшы сваіх спецылістаў з Самалі[1][2]. У перыяд эфіопа-самалійскага супрацьстаяння савецкія сілы страцілі 33 чалавекі загінулымі[3] . Камандзіроўкі ў краіну былі таемнымі, так як СССР адмаўляў свой удзел у баявых дзеяннях. Спецыялісты і саветнікі працавалі ў чужой форме і без права перапіскі з роднымі. У сямейных афіцэраў іх жонкі не ведалі, куды і як надоўга адпраўлялі іх мужоў. Камандзіровачныя дакументы і прызначэнні знішчаліся. Усё гэта адбілася ў постсавецкі час, калі ўдзельнікі вайны ў Эфіопіі сталі змагацца за прадстаўленне ветэранскіх ільгот. Праз адсутнасць дакументальных пацверджанняў ім было вельмі складана ці зусім немагчыма даказаць сваю службу[1][2]. У 2021 годзе ў Расіі ўтвораны Клуб ветэранаў вайны ў Эфіопіі. За ўвесь час праз «гарачую кропку» прайшлі 11 000 вайскоўцаў[1]. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia