Дзмітрый Мікалаевіч Верхаўцоў
Дзмі́трый Мікала́евіч Верхаўцо́ў (нар. 10 кастрычніка 1986, Магілёў, БССР) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2008—2014). Клубная кар’ераПачаў займацца футболам ва ўзросце 7 гадоў у Магілёве. У дарослым футболе дэбютаваў у 2004 годзе ў складзе наваполацкага «Нафтана». Неўзабаве замацаваўся ў аснове навапалачан, стаў капітанам каманды. Некалькі разоў трапляў у спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі. У 2009 годзе дапамог «Нафтану» выйграць першы ў гісторыі трафей — Кубак Беларусі, забіўшы вырашальны мяч у фінальнай сустрэчы супраць салігорскага «Шахцёра» (2:1). У студзені 2010 года перайшоў у латвійскі «Вэнтспілс». Разам з новай камандай рыхтаваўся да сезона, аднак у сакавіку 2010 года вярнуўся ў «Нафтан». У снежні 2011 года падпісаў трохгадовы кантракт з самарскімі «Крыламі Саветаў». Па заканчэнні сезона 2013/14 пакінуў самарскі клуб[4]. Неўзабаве, у чэрвені 2014 года, падпісаў двухгадовы кантракт з дэбютантам расійскай Прэм’ер-лігі футбольным клубам «Уфа»[5]. У складзе «Уфы» з’яўляўся на полі нерэгулярна, за паўтары гады ў клубе правёў 20 матчаў у Прэм’ер-лізе. У студзені 2016 года Верхаўцоў не паехаў з «Уфой» на перадсезонны збор, і неўзабаве кантракт абаронцы быў разарваны[6]. Пасля зыходу з «Уфы» Дзмітрый стаў разглядаць польскі вектар працягу кар’еры і ў выніку падпісаў кантракт з келецкай «Каронай»[7]. Аднак, замацавацца ў складзе польскай каманды не здолеў, з’яўляўся на полі эпізадычна. У канцы 2016 года быў адлічаны з асноўнай каманды, трэніраваўся з дублем «Кароны». У сакавіку 2017 года кантракт з польскім клубам быў разарваны[8]. Неўзабаве пасля зыходу з «Кароны» вярнуўся ў Беларусь і стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[9]. Пачатак сезона 2017 прапусціў з-за траўмы, з чэрвеня пачаў з’яўляцца на полі, хоць трывалым іграком асновы не стаў. У студзені 2018 года стала вядома, што Верхаўцоў пакідае «Нёман»[10]. Пасля сыходу з «Нёмана» завяршыў прафесійную кар’еру. Міжнародная кар’ераУ 2006—2009 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, прымаў удзел у моладзевым чэмпіянаце Еўропы ўлетку 2009 года ў Швецыі. 2 чэрвеня 2008 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Фінляндыі (1:1). Трэнерская кар’ераУ 2021 годзе (з лета да канца сезона) працаваў трэнерам у штабе наваполацкага «Нафтана». Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia