Сяргей Міхайлавіч Гігевіч
Сяргей Гігевіч (нар. 26 студзеня 1987, Барысаў) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Клубная кар’ераПачаў кар’еру ў сталічным РВАРы, потым трапіў у мінскае «Дынама», дзе правёў некалькі добрых сезонаў. У 2010 годзе стаў іграком «Мінска» і замацаваўся ў аснове. У ліпені 2013 года пакінуў асноўны склад «Мінска»[2], але працягнуў выступаць за дубль. У студзені 2014 года папоўніў склад дэбютанта Вышэйшай лігі «Слуцка»[3], але ў сакавіку 2014 года, перад самым стартам чэмпіянату, кантракт са «Слуцкам» быў разарваны[4]. У выніку ў красавіку 2014 стаў іграком «Іслачы»[5][6]. У ліпені 2014 года пакінуў «Іслач» у сувязі з заканчэннем кантракта[7], а ў жніўні стаў іграком «Віцебска»[8]. Дапамог віцебскаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014. У студзені 2015 года пакінуў «Віцебск» па заканчэнні кантракта[9]. З лютага 2015 года зноў апынуўся ў «Іслачы»[10], і ў выніку пачаў у гэтым клубе сезон 2015. Аднак, з-за траўм гуляў мала, а ў ліпені пакінуў каманду[11]. У жніўні падпісаў кантракт са «Смаргонню»[12], дзе стаў выступаць на пазіцыі абаронцы. У пачатку 2016 года стаў іграком «Оршы»[13]. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2017. Міжнародная кар’ераГуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі ўлетку 2009 года. Трэнерская кар’ераПасля зыходу з «Оршы» завяршыў кар’еру і стаў працаваць дзіцячым трэнерам. У студзені 2019 года ўвайшоў у трэнерскі штаб мінскага НФК[14]. У маі 2019 года пасля адстаўкі галоўнага трэнера Аляксея Кучука таксама пакінуў каманду[15]. У сакавіку 2021 года далучыўся да трэнерскага штаба мінскага «Дынама»[16]. Пакінуў клуб у чэрвені 2021 года ўслед за галоўным трэнерам Леанідам Кучуком. У снежні 2021 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[17]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia