Андрэй Уладзіміравіч Чухлей
Андрэй Чухлей (нар. 2 кастрычніка 1987, Мінск, СССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2008—2013). Клубная кар’ераВыхаванец мінскай ДЮСШ «Арбіта», у маладосці гуляў за дубль ждановіцкай «Дарыды» і мінскае «Дынама-Юні». З 2005 года выступаў за мінскае «Дынама», у сезоне 2007 замацаваўся ў аснове дынамаўцаў. У студзені 2011 года перайшоў у екацярынбургскі «Урал», які на той час выступаў у ФНЛ. Аднак трывала выступаў за уральцаў толькі ў сезоне 2011/2012. У далейшым значную частку матчаў прапускаў з-за траўм. Тым не менш, застаўся ў камандзе, якая улетку 2013 года атрымала месца ў Прэм’ер-лізе. У Прэм’ер-лізе правёў за «Урал» 8 матчаў. У пачатку 2014 года перастаў трапляць у асноўны склад «Урала», гуляў толькі за моладзевую каманду екацярынбургскага клуба. У маі 2014 года «Урал» выключыў Чухлея з заяўкі на чэмпіянат[4]. У ліпені 2014 года стаў іграком клуба «Цюмень»[5], які па выніках сезона 2013/14 выйшаў у ФНЛ. Рэгулярна гуляў у аснове цюменскага клуба, але ў снежні 2014 года кантракт з «Цюменню» быў разарваны[6]. У лютым 2015 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з футбольным клубам «Мінск»[7]. У складзе «Мінска» спачатку трывала гуляў у аснове на пазіцыі левага паўабаронцы, але з канца чэрвеня перастаў з’яўляцца на полі. У ліпені 2015 года пакінуў мінскі клуб[8]. 14 жніўня 2015 года папоўніў склад «Віцебска»[9], дзе неўзабаве замацаваўся на пазіцыі левага паўабаронцы. У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у гродзенскі «Нёман», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[10]. Пачынаў сезон у аснове гродзенцаў, але ў маі страціў месца ў складзе і па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт з клубам[11]. У жніўні 2016 года стаў іграком «Каўна Жальгірыса»[12]. У сакавіку 2017 года перайшоў у іншы літоўскі клуб — «Ёнаву»[13], які пакінуў у чэрвені таго ж года[14]. У жніўні 2017 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком клуба «Смалявічы-СТІ»[15]. Па выніках сезона 2017 дапамог смалявіцкай камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2018 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[16]. У складзе магілёўскай каманды стаў іграком асновы (толькі ў маі не гуляў з-за траўмы), часам выкарыстоўваўся на пазіцыі абаронцы. У кастрычніку 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў Магілёў[17]. У студзені 2019 года пасля прагляду папоўніў склад ерэванскага «Арарата»[18], аднак ужо ў сакавіку, згуляўшы за армянскі клуб у трох матчах, вярнуўся ў Беларусь, далучыўшыся да мазырскай «Славіі»[19]. Замацаваўся ў стартавым складзе мазырскага клуба. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне са «Славіяй»[20]. З верасня 2021 года перастаў з’яўляцца на полі з-за траўмы, вярнуўся на поле ў чэрвені 2022 года. У лістападзе 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў мазырскі клуб[21]. У сакавіку 2023 года далучыўся да «Астраўца»[22]. Па заканчэнні сезона 2023 пакінуў клуб[23]. Міжнародная кар’ераВыступаў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі 2009. 2 чэрвеня 2008 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць Фінляндыі (1:1) Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia