Аляксандр Уладзіміравіч Сачыўка
Аляксандр Сачыўка (нар. 5 студзеня 1986, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі. Клубная кар’ераВыхаванец школы мінскага «Тарпеда», выступаў потым за дубль мінскіх «Дынама» і «Дарыды». У 2005 годзе стаў іграком мінскай «Змены» (у 2006 годзе пераўтворана ў клуб «Мінск»), дзе адразу стаў адным з асноўных абаронцаў, на працягу 12 сезонаў з’яўляўся аплотам абароны мінчан. Доўгі час быў віцэ-капітанам каманды. У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з клубам. У сезоне 2014 стаў капітанам каманды пасля зыходу Андрэя Разіна. У маі 2014 года некаторы час выкарыстоўваўся як апорны паўабаронца, у чэрвені 2014 года не гуляў з-за траўмы, але пазней вярнуўся на звыклае месца цэнтральнага абаронцы. У студзені 2015 года чарговы раз падоўжыў кантракт з «Мінскам»[4]. У сезоне 2016 забіў 6 галоў у чэмпіянаце, у тым ліку 16 верасня аформіў хет-трык у матчы са «Славіяй», які стаў увогуле адзіным у Вышэйшай лізе. У снежні 2016 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[5]. У складзе дынамаўцаў стаў асноўным цэнтральным абаронцам, дапамог камандзе выйграць срэбраныя медалі чэмпіянату 2017. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[6]. У сезоне 2018 стаў радзей з’яўляцца на полі. У жніўні 2018 года, разарваўшы кантракт з «Дынама», стаў іграком салігорскага «Шахцёра»[7]. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе салігорскай каманды. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам» да канца 2021 года[8]. У пачатку 2022 года, пакінуўшы «Шахцёр», трэніраваўся з іванаўскім «Тэкстыльшчыкам», але ў сакавіку па сямейных абставінах вярнуўся ў Беларусь[9] і ў красавіку перайшоў у мінскае «Дынама»[10]. У снежні 2022 года падоўжыў пагадненне са сталічным клубам[11]. У студзені 2024 года падпісаў новы кантракт з дынамаўцамі[12]. Міжнародная кар’ераГуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі ўлетку 2009 года. У кастрычніку 2015 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[13], але тады так і не згуляў за яе. Дэбютаваў у зборнай 1 чэрвеня 2017 года, правёўшы на полі першыя 60 хвілін у таварыскім матчы супраць Швейцарыі (0:1). Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Грамадзянская пазіцыяПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[14]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia