Аляксандр Уладзіміравіч Мартыновіч
Аляксандр Мартыновіч (нар. 26 жніўня 1987, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Кайрат» з Алматы. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі. Клубная кар’ераВыхаванец мінскага Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву (РВАР). У сезоне 2003 гуляў за каманду РВАР у Другой лізе. З 2004 года гуляў за дубль мінскага «Дынама». У 2006 годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе дынамаўцаў, а на наступны год замацаваўся ў аснове. У ліпені 2010 года падпісаў кантракт з расійскім клубам «Краснадар», дзе таксама стаў іграком асновы. У сезоне 2011/12 «Краснадар» атрымаў месца ў расійскай Прэм’ер-лізе, дзе Аляксандр застаўся асноўным цэнтральным абаронцам каманды. У 2013 годзе стаў таксама капітанам «Краснадара». У сезоне 2014/15, аднак, стаў радзей з’яўляцца на полі. У снежні 2014 года падоўжыў кантрат з «Краснадарам» да лета 2018 года. У чэрвені 2015 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Урал» на 1 год[5]. У складзе «Урала» выступаў пад кіраўніцтвам беларускіх спецыялістаў — спачатку Віктара Ганчарэнкі, потым Вадзіма Скрыпчанкі — і здолеў замацавацца ў аснове. У маі 2016 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Краснадар»[6][7]. У 2018 годзе зноў стаў капітанам каманды. У маі 2022 года было абвешчана, што абаронца пакіне «Краснадар» па заканчэнні сезона[8]. У чэрвені 2022 года ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з казанскім «Рубінам»[9]. Па выніках сезона 2022/23 дапамог камандзе вярнуцца ў Прэм’ер-лігу. У чэрвені 2024 года пакінуў «Рубін»[10] і перайшоў у казахстанскі «Кайрат»[11]. Міжнародная кар’ераВыступаў у складзе моладзевай зборнай Беларусі на моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2009 у Швецыі. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі 18 лістапада 2009 года ў таварыскім матчы супраць Чарнагорыі. Хутка стаў асноўным іграком зборнай. 17 лістапада 2010 года адзначыўся дублем у браму зборнай Амана ў таварыскім матчы. У сакавіку 2015 года стаў капітанам зборнай Беларусі[12]. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia