Жаўру́к-смяцю́х, ці Чуба́ты жа́варанак (Galerida cristata) — відптушак з сямействажаваранкавых. Яго найбольш яскравым адрозненнем ад іншых прадстаўнікоў жаваранкавых з’яўляецца наяўнасць адносна вялікага чубка з пер’я на галаве. Гэты від распаўсюджаны пераважна ў Еўропе, але сустракаецца ў Паўночнай Афрыцы, некаторых рэгіёнах Заходняй, Паўднёвай і УсходняйАзіі.
Сучасная навуковая назва жаўрука-смецюха паходзіць ад лацінскіх слоў galerum (капялюш) і cristata (чубатая). Па-беларуску птушку называюць «жаўрук-смяцюх», бо яна любіць сяліцца на ўзбочынах дарог, жылых участках і іншых месцах з нізкай травой, якія гістарычна часта былі забруджаны смеццем.
Падвіды ды іх арэал
На сённяшні дзень вылучаюць 32 падвіды жаўрука-смецюха[2]:
Заходнеітальянскі жаўрук-смяцюх (Galerida cristata neumanniHilgert, 1907) — сустракаецца на захадзе Цэнтральнай Італіі;
Грэчаскі жаўрук-смяцюх (Galerida cristata meridionalisBrehm, CL, 1841) — сустракаецца на абшарах тэрыторый ад Усходняй Харватыі да Цэнтральнай Грэцыі і Заходняй Турцыі; калі гэты падвід быў адкрыты, ён быў памылкова класіфікаваны як асобны від;
Паўднёва-ўсходні еўрапейскі жаўрук-смяцюх (Galerida cristata tenuirostrisBrehm, CL, 1858) — сустракаецца на абшарах тэрыторый ад Усходняй Венгрыі і Румыніі да Беларусі, Паўднёвай Расіі і Казахстана;
Паўночна-заходні мараканскі жаўрук-смяцюх (Galerida cristata kleinschmidtiErlanger, 1899) — сустракаецца на паўночным захадзе Марока;
Заходнемараканскі жаўрук-смяцюх (Galerida cristata riggenbachiHartert, 1902) — сустракаецца на захадзе Марока;
Паўночнаалжырскі жаўрук-смяцюх (Galerida cristata carthaginisKleinschmidt, O & Hilgert, 1905) — сустракаецца на абшарах тэрыторый ад паўночна-ўсходняй часткі Марока да поўначы Туніса;
Паўночна-ўсходні алжырскі жаўрук-смяцюх (Galerida cristata arenicolaTristram, 1859) — сустракаецца на паўночным усходзе Алжыра, поўдні Туніса і паўночным захадзе Лівіі; калі гэты падвід быў адкрыты, ён быў памылкова класіфікаваны як асобны від;
Кірэнаіцкі жаўрук-смяцюх (Galerida cristata festaeHartert, 1922) — сустракаецца на ўзбярэжжы Паўночна-Усходняй Лівіі;
Паўночна-ўсходні лівійскі жаўрук-смяцюх (Galerida cristata brachyuraTristram, 1865) — сустракаецца на абшарах тэрыторый ад Паўночна-Усходняй Лівіі да Паўднёвага Ірака і Паўночнай Аравіі;
Паўднёва-ўсходні алжырскі жаўрук-смяцюх (Galerida cristata helenaeLavauden, 1926) — сустракаецца на паўднёвым усходзе Алжыра і паўднёвым захадзе Лівіі;
Жаўрук-смяцюх дэльты Ніла (Galerida cristata nigricansBrehm, CL, 1855) — сустракаецца ў дэльце Ніла (Паўночны Егіпет); калі гэты падвід быў адкрыты, ён быў памылкова класіфікаваны як асобны від;
Жаўрук-смяцюх Паўночнай даліны Ніла (Galerida cristata maculataBrehm, CL, 1858) — сустракаецца ў Цэнтральным Егіпце;
Жаўрук-смяцюх Паўднёвай даліны Ніла (Galerida cristata halfaeNicoll, 1921) — сустракаецца ў Паўднёвым Егіпце і Паўночным Судане;
Дангольскі жаўрук-смяцюх (Galerida cristata altirostrisBrehm, CL, 1855) — сустракаецца ва Усходнім Судане і Эрытрэі; калі гэты падвід быў адкрыты, ён быў памылкова класіфікаваны як асобны від;
Сенегальскі жаўрук-смяцюх (Galerida cristata senegallensisStatius Müller, PL, 1776) — сустракаецца на абшарах тэрыторый ад Маўрытаніі і Сенегала да Нігера; калі гэты падвід быў адкрыты, ён быў памылкова класіфікаваны як асобны від у родзе Alauda;
Нігерыйскі жаўрук-смяцюх (Galerida cristata alexanderiNeumann, 1908) — сустракаецца на абшарах тэрыторый ад Паўночнай Нігерыі да Заходняга Судана і Паўночна-Усходняй ЦАР;
Суданскі жаўрук-смяцюх (Galerida cristata isabellinaBonaparte, 1850) — сустракаецца ў Цэнтральным Судане; калі гэты падвід быў адкрыты, ён быў памылкова класіфікаваны як асобны від;
Жаўрук-смяцюх узбярэжжа Леванта (Galerida cristata cinnamominaHartert, 1904) — сустракаецца ў Заходнім Ліване і Паўночна-Заходнім Ізраілі;
Усходнелеванцкі жаўрук-смяцюх (Galerida cristata zionMeinertzhagen, 1920) — сустракаецца на абшарах тэрыторый ад Паўднёвай Турцыі да Паўночна-Усходняга Ізраіля;
Цэнтральнатурэцкі жаўрук-смяцюх (Galerida cristata subtauricaKollibay, 1912) — сустракаецца на абшарах тэрыторый ад Цэнтральнай Турцыі да Паўднёва-Заходняга Туркменістана і Паўночнага Ірана;
Казахстанскі жаўрук-смяцюх, або Белуджыстанскі жаўрук-смяцюх (Galerida cristata magnaHume, 1871) — сустракаецца на абшарах тэрыторый ад Цэнтральнага Ірана і Цэнтральнага Туркменістана да Паўночна-Заходняга Пакістана, Казахстана, Паўднёвай Манголіі і Паўночна-Заходняга Кітая; калі гэты падвід быў адкрыты, ён быў памылкова класіфікаваны як асобны від;
(Galerida cristata leautungensisSwinhoe, 1861) — сустракаецца ў Паўночна-Усходнім і Усходнім Кітаі; калі гэты падвід быў адкрыты, ён быў памылкова класіфікаваны як асобны від у родзе Alauda;
(Galerida cristata coreensisTaczanowski, 1888) — сустракаецца ў Карэі;
Гілгіцкі жаўрук-смяцюх (Galerida cristata lynesiWhistler, 1928) — сустракаецца ў Паўночным Пакістане;
Індыйскі жаўрук-смяцюх (Galerida cristata chendoolaFranklin, 1831) — сустракаецца на абшарах тэрыторый ад Цэнтральнага і Усходняга Пакістана да Паўднёвага Непала праз Заходнюю і Паўночную Індыю; калі гэты падвід быў адкрыты, ён быў памылкова класіфікаваны як асобны від у родзе Alauda.
У Беларусі зарэгістраваныя два падвіды жаўрука-смецюха: Цэнтральнаеўрапейскі жаўрук-смяцюх (Galerida cristata cristata) і Паўднёва-ўсходні еўрапейскі жаўрук-смяцюх (Galerida cristata tenuirostris).
Біятоп
Звычайна жаўрук-смяцюх аддае перавагу адкрытым сухім лугам, але сустракаецца таксама і па ўскраінах палёў і дарог, у прамысловых раёнах, портах, аэрапортах, ля чыгункі і ў гарадскіх парках[5]. Ідэальнымі з’яўляюцца сухія і цёплыя тэрыторыі з нізкарослай расліннасцю, пераважна на гліністыхпясчаных грунтах. Пры гэтым актыўныя ўрбанізацыя і развіццё сельскай гаспадаркі скарачае колькасць прыдатных для гэтай птушкі тэрыторый[6].
Апісанне
Знешні выгляд
Жаўрук-смяцюх мае даволі тыповы для жаўрука знешні выгляд[7], аднак вылучаецца і яскравымі асаблівасцямі. Даўжыня цела жаўрука-смецюха складае 17—19 см, размах крылаў — 29—38 см. Маса вагаецца ў дыяпазоне 36,5—46 г[6][8]. Афарбоўка верху цела буравата-шэрая з падоўжнымі шырокімі цёмнымі стракатымі плямамі, ніз жа цела брудна-белы з падоўжнымі бурымі стракатымі плямамі на грудзях. Крайнія стырнавыя пёры рудаватыя і светляйшыя за астатні хвост. На галаве знаходзіцца вялікі шылаваты чуб. У маладых птушак чуб невялікі[9][10]. Самкі і самцы амаль не адрозніваюцца, але маладыя птушкі маюць болей плям на спіне ў параўнанні з дарослымі[7].
Голас
Відэа спеву жаўрука-смецюха.
Голас жаўрука-смецюха падобны да голасу палявога жаўрука, але больш прарэзлівы, мае больш частыя перапынкі[9]. Вабны крык — прарэзлівае «ді-діі-трі» або «ірі-трі-тріэ», мяккае «джютт». Жаўрук-смяцюх спявае звычайна седзячы на паверхні, а часам — у палёце (пераважна на вышыні ад 30 да 60 м над зямлёй, што адрознівае яго ад жаўрука палявога, які дэманструе падобныя паводзіны, але таксама спявае падчас узлёту)[8][11].
Самка будуе добра замаскіраванае гняздо, будаўнічым матэрыялам для якога з’яўляюцца завялыя травінкі, карані і каласкі (канцы якіх тырчаць па-за краямі гнязда), на зямлі ў рытвінцы сярод няшчыльнай расліннасці, грудкоў зямлі, камянёў і г. д.[7] Зрэдку жаўрук-смяцюх будуе гнёзды на схілах або каменных сценах. Агульны дыяметр гнязда складае 9—15 см, унутраны дыяметр — 6,5—7 см, вышыня — 4,5—5 см.
Яйкі жаўрука-смецюха.
У перыяд красавік-чэрвень самка двойчы адкладае ад 2 да 6 (у пераважнай большасці выпадкаў — ад 3 да 5) яек. Яйкі крыху падоўжаныя, часта ўздзьмутыя. Яны вельмі нагадваюць яйкі жаўрука палявога, але адрозніваюцца ад апошніх наяўнасцю на белым або шараватым фоне светла-шэрых ці шэра-фіялетавых глыбокіх плямак. Паверхневыя яйкі жаўрука-смецюха могуць мець густы аліўкава-карычневы або шэра-карычневы колер і ўтвараць пояс (або «шапачку») на шырокім канцы. Сярэднія памеры яек — 22 на 17 мм (пры рэальным дыяпазоне 19—25,5 мм на 15—19,5 мм)[8].
Яйкі выседжваюцца ад 11 да 14 дзён (найчасцей 11—12 дзён), пасля чаго вылупліваюцца птушаняты, якія (як і прадстаўнікі іншых жаўрукоў) пакідаюць гняздо ў пошуках ежы досыць рана — на 8—11 дзень, а лётаць пачынаюць ва ўзросце 15—16 дзён[5].
Экалогія і ахова
Колькасць
Жаўрук-смяцюх перажыў некалькі абумоўленых кліматам пашырэнняў і скарачэнняў арэала на працягу апошніх стагоддзяў. Такім чынам вобласць распаўсюджвання пашыралася ў перыяд цеплыні ў XVI ст. і XVIII ст. і зноў скарачалася ў перыяд холаду XVII ст. У пачатку XX ст. жаўрук-смяцюх скарыстаўся магчымасцю гнездавацца ў гарадах і на прамысловых пабудовах.
Глабальная папуляцыя жаўрука-смецюха ў свеце складае, па розных ацэнках, ад 22 000 000 да 91 200 000 дарослых птушак[13]. Што да еўрапейскай папуляцыі, то тут няма такой вялікай розніцы паміж мінімальнай і максімальнай ацэнкамі колькасці чубатага жаваранка: у Еўропе пражываюць ад 7 200 000 да 15 200 000 дарослых птушак.
З 1930-х гадоў папуляцыя, пачынаючы з паўднёвага ўсходу, амаль ва ўсёй Еўропе драматычна скарачаецца. Агульная колькасць жаўрука-смецюха ў Еўропе скарацілася з 1980 г. агулам на 98 %[14] і знаходзіцца ў неспрыяльных умовах, што пагражае стабільнасці ўсёй сусветнай папуляцыі гэтай птушкі[15].
Абмежавальныя фактары
Жаўрук-смяцюх у пошуках ежы.
Нягледзячы на спрыяльныя кліматычныя ўмовы XX ст., паўторнага пашырэння арэала жаўрука-смецюха не адбылося. Асноўнымі прычынамі з’яўляюцца, відавочна, недахоп ежы і змены месцаў пражывання гэтай птушкі. Рудэральныя і аблогавыя палі даступныя для чубатага жаваранка толькі ў нязначнай ступені і на працягу адносна кароткага перыяду. Сёння адкрытыя плошчы, напрыклад, на тэрыторыі гарадоў, якія з пачатку XX ст. пачаў засяляць жаўрук-смяцюх, усё больш азеляняюцца, угнойваюцца і шчыльна засаджваюцца. Іншыя сырыя зямельныя плошчы таксама адразу азеляняюцца. Да гэтага дадаецца інтэнсіфікацыя сельскай гаспадаркі і ўшчыльненне ландшафту за кошт шырокіх неапрацаваных ускраін палёў. Следствам гэтага з’яўляецца адсутнасць дзікіх траў і іх насення, важных для харчавання птушак. Адначасова адсутнічае дастатковы асартымент насякомых у перыяд гнездавання.
Жаўрук-смяцюх знаходзіцца пад аховай «Птушынай дырэктывы» — Дырэктывы Еўрапейскага Саюза аб захаванні дзікіх птушак. Чубаты жаваранак занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі з прысваеннем III катэгорыі (VU) і ахоўваецца законам. Гэта птушка ахоўваецца на відавым узроўні ў Польшчы, Славакіі (асобна ад «Птушынай дырэктывы»).
Жаўрук-смяцюх і чалавек
СвятыФранцыск Асізскі лічыў жаўрука-смецюха асаблівай птушкай, падкрэсліваў падабенства яе жыцця з жыццём францысканцаў: зямлісты колер апярэння чубатага жаваранка, яго пакорлівасць («бо ён ідзе ахвотна ўздоўж узбочыны і знаходзіць зерне для сябе») і доўгі час, які ён праводзіць у спевах[17].
Птушка 2017 года ў Беларусі
Плакат, прысвечаны жаўруку-смецюху — птушцы 2017 года ў Беларусі.Сяброўская картка АПБ2017 года.
Нацыянальную кампанію «Птушка года» грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» праводзіць з 2000 г. Галоўная мэта кампаніі — прыцягнуць увагу насельніцтва да хараства прыроды і птушак, што жывуць вакол нас.
У мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем жаўрука-смецюха, удзельнікі XIX з’езда грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» шляхам галасавання абралі яго птушкай 2017 г.[18]
Літаратурны конкурс «Верш-чатырохрадкоўе пра жаўрука-смецюха і ягоны лад жыцця» — да 1 ліпеня2017 г. прымаюцца маленькія вершы пра асаблівасці жыцця жаўрука-смецюха, адметныя прыкметы, уласцівыя яму.
↑Gill, F: Waxwings to swallows(нявызн.)(недаступная спасылка). IOC World Bird List: Version 3.4. International Ornithologists’ Union (30 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 July 2011. Праверана 30 July 2013.
↑Guillaumet, Alban; Pons, Jean-Marc; Godelle, Bernard; Crochet, Pierre-Andre (2006). "History of the Crested Lark in the Mediterranean region as revealed by mtDNA sequences and morphology". Molecular Phylogenetics and Evolution. 39 (3): 645–56. doi:10.1016/j.ympev.2006.01.002. PMID16473529.
↑ абSnow, David; Perrins, Christopher M., рэд-ры (1998). The Birds of the Western Palearctic concise edition. Vol. 2. Oxford: Oxford University Press. pp. 1037–1040. ISBN0198501889.
↑BirdLife International 2004: Birds in Europe: population estimates, trends and conservation status. BirdLife Conservation Series No. 12, BirdLife International, Wageningen, The Netherlands.
Hans-Günther Bauer, Einhard Bezzel und Wolfgang Fiedler (Hrsg): Das Kompendium der Vögel Mitteleuropas: Alles über Biologie, Gefährdung und Schutz. Band 2: Passeriformes — Sperlingsvögel, Aula-Verlag Wiebelsheim, Wiesbaden 2005, ISBN 3-89104-648-0