Залатая Горка![]() Залата́я Го́рка, Залатаго́рскае прадмесце — гістарычны раён Мінска, размешчаны ў заходняй частцы горада, на ўсход ад Гарадскога сада і Захар’еўскага моста, вакол Залатагорскіх каталіцкіх могілак. На захадзе ад Залатой Горкі размяшчаецца цэнтральны раён Новае Места, на паўночным захадзе — Траецкае прадмесце, на паўночным усходзе — Камароўка, на ўсходзе — Вялікая Сляпянка, на паўднёвым усходзе — Доўгі Брод, на поўдні — Стромкі (Круты) Бераг[1][2]. Гісторыя![]() У пачатку XIX стагоддзя непадалёку ад вёскі Камароўка знаходзіўся самы вялікі ўзгорак у акрузе — Залатая Горка. Існуе некалькі версій паходжання гэтай назвы. Паводле адной з іх, такую назву горка атрымала ад залацістага восеньскага лісця мясцовага кляновага гаю. Другая версія тлумачыць паходжанне назвы тым, што быццам бы ў гэтай мясціне знаходзілі шмат залатых скарбаў. Паводле іншай легенды, назва мясціны звязаная з паданнем пра вялікую горку залатых манет, што былі сабраныя мясцовым ксяндзом у часе лютавання эпідэміі халеры. Грошы, згодна з паданнем, пайшлі на будаўніцтва касцёла ў гонар Святога Роха — абаронцы людзей і жывёлін ад эпідэмічных захворанняў[3][4]. У 1790 годзе ў гэтай частцы горада былі адкрытыя каталіцкія могілкі, пабудаваная драўляная капліца, а ў 1864 годзе быў узведзены мураваны касцёл Святога Роха[5]. ![]() Паводле беларускага падарожніка і краязнаўца Паўла Шпілеўскага, у сярэдзіне XIX ст. Залатая Горка (або «Злота Горка») была адметная «ягаднымі палямі і гуляннямі на іх у пэўную пару года»[6]. ![]() У пачатку XX ст. Залатая Горка ўваходзіла ў трэцюю паліцэйскую частку горада. Цераз прадмесце праходзілі Захар'еўская (цяпер частка праспекта Незалежнасці), Даўгабродская (Казлова), Белацаркоўная, Красная і Правіянцкая (Захарава), Маляўшчынская (паводле вёскі Маляўшчына), Сляпянская (абедзве не захаваліся), Могілкавая (Смалячкова), Залатагорская (Чырваназоркавая), Шпітальная (Фрунзэ) вуліцы, Залатагорскі і Лагойскі завулкі[1][7][8]. У 1916 годзе ў раёне Залатой Горкі было адкрытае трэцяе па ліку мінскае паштовае аддзяленне.[9] Старыя адрасы
СучаснасцьТапонім Залатая Горка ў Мінску захаваўся. У 1987 годзе такую назву атрымала вуліца, што была пракладзеная пасля Другой сусветнай вайны па колішнім прадмесці, захаваўся і Залатагоркі касцёл Найсвяцейшай Тройцы (касцёл Святога Роха). ГалерэяКасцёл Найсвяцейшай Тройцы
Іншае
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia