Міжнародны музычны фестываль імя І. І. СалярцінскагаМіжнародны музычны фестываль імя І. І. Салярцінскага праводзіцца кожны год, пачынаючы з 1989 года ў Віцебску. Фестываль некалькі разоў мяняў сваю назву: «Фестываль камернай музыкі памяці І. І. Салярцінскага» (1989), «Віцебскі фестываль мастацтваў „Наша спадчына“» (1990), «Віцебскі музычны фестываль памяці І. І. Салярцінскага» (1991). З 1992 года ён набыў статус міжнароднага, з 2004 года — сучасная назва. Ля вытокаў стварэння фестывалю стаяў Уладзімір Байдаў — адзін з заснавальнікаў і кіраўнік ансамбля салістаў «Класік-авангард» (Мінск). Заснавальнікам фестывалю з’яўляецца грамадскае аб’яднанне «Віцебскае музычнае таварыства». Арганізатарамі выступілі ўпраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, упраўленне культуры Віцебскага гарвыканкама, саюз музычных дзеячаў Рэспублікі Беларусь, Санкт-Пецярбургская дзяржаўная філармонія імя Д. Д. Шастаковіча. З 1997 года фестываль увайшоў у план Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а з 2005 года і да цяперашняга часу ў лік заснавальнікаў і арганізатараў увайшла Віцебская абласная філармонія. Галоўныя задачы фестывалю — прапаганда класічнай музычнай спадчыны і сучаснага музычнага мастацтва, працяг асветніцкай дзейнасці выдатнага земляка, таленавітага музыказнаўцы і крытыка, заўзятага прапагандыста культуры І. І. Салярцінскага. У рамках фестывалю праводзяцца музычныя канцэрты, выстаўкі, тэатральныя пастаноўкі, кінапаказы. У 1992—2001 гг. праводзіліся навуковыя чытанні «Віцебскі рэнесанс пачатку ХХ стагоддзя», з 2009 года — чытанні адноўлены і прысвечаны праблемам развіцця сучаснай культуры і мастацтва. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia