Мікіта Юр’евіч Дземчанка
Мікіта Дземчанка (нар. 6 верасня 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Дынама» і моладзевай зборнай Беларусі. Клубная кар’ераВыхаванец мінскага «Дынама», з 2018 года пачаў выступаць за дубль. У 2019 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды дынамаўцаў, дэбютаваў у асноўным складзе 26 чэрвеня 2019 года ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (2:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. 11 ліпеня 2019 года выйшаў у стартавым складзе каманды ў матчы Лігі Еўропы з латвійскай «Ліепаяй» (1:1). У далейшым працягваў гуляць за дубль. У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[3]. 10 ліпеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Іслачы» (3:1). У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смалявічы»[4]. У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з рэзервовай камандай «Дынама», праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», аднак у выніку пачаў сезон 2021 у складзе дубля дынамаўцаў, у далейшым зрэдку з’яўляўся ў асноўнай камандзе. У 2022 годзе стаў часцей прыцягвацца да асновы, у тым ліку нярэдка выхадзіў у стартавым складзе. Міжнародная кар’ераУ кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы. 26 лютага 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Кіпра (1:0) і быў заменены ў другім тайме. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia