Аляксандр Генадзевіч Сялява
Аляксандр Сялява (нар. 17 мая 1992, Бялынічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Клубная кар’ераВыхаванец бялыніцкай ДЮСШ, у юнацкім узросце гуляў за магілёўскае «Хімвалакно» і барысаўскі БАТЭ-РМ, вучыўся ў мінскім РВАР. Пазней апынуўся ў дублі барысаўскага БАТЭ, адкуль быў адлічаны ў пачатку 2009 года з-за медыцынскіх праблем. Паўторнае абследаванне праз паўтары гады праблем не выявіла. З 2010 года выступаў за «Клечаск», дзе быў адным з асноўных ігракоў. У 2012 годзе перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ», дзе спачатку гуляў за дубль. У сезоне 2013 замацаваўся ў аснове жодзінскага клуба на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. Першую палову сезона 2014 прапусціў з-за траўмы, у верасні 2014 года вярнуўся на поле і зноў замацаваўся ў аснове. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[3]. У канцы 2015 года цікавасць да Сялявы стаў праяўляць салігорскі «Шахцёр». У студзені 2016 года ён разам з Ігарам Бурко афіцыйна стаў іграком салігорскага клуба[4]. Першую палову сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, у ліпені вярнуўся ў строй і заваяваў месца ў асноўным складзе салігарчан. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5]. У першай палове сезона 2017 у асноўным выхадзіў на замену, пазней замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Сялява застанецца ў камандзе на наступны сезон[6]. У лістападзе 2018 года падпісаў новы кантракт з «Шахцёрам»[7]. У 2019—2020 гадах заставаўся трывалым іграком асновы, толькі ў другой палове 2020 года стаў радзей з’яўляцца на полі. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[8] і неўзабаве падпісаў пагадненне з мінскім «Дынама»[9], дзе стаў адным з асноўных ігракоў каманды. У снежні 2021 года перайшоў у «Растоў»[10]. Пакінуў растоўскі клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2023 года[11]. У ліпені 2023 года зноў далучыўся да мінскага «Дынама»[12]. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[13]. Міжнародная кар’ераУ 2012 годзе быў упершыню выкліканы ў склад моладзевай зборнай Беларусі, але потым перастаў у яе трапляць. 14 жніўня 2013 года вярнуўся ў зборную ў матчы супраць Ісландыі, з таго часу трывала гуляў за моладзевую зборную, правёўшы да вясны 2014 года яшчэ чатыры матчы. 4 верасня 2020 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм у матчы Лігі нацый УЕФА супраць Албаніі (0:2). Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia