Данііл Андрэевіч Сілінскі
Данііл Сілінскі (нар. 6 студзеня 2000, Баранавічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Дынама» (у арэндзе з «Гомеля»). Клубная кар’ераВыхаванец баранавіцкай ДЮСШ-5, з 2018 года пачаў выступаць у Першай лізе за «Баранавічы», на наступны год замацаваўся ў стартавым складзе каманды, але не выратаваў «Баранавічы» ад вылету ў Другую лігу. У лютым 2020 года на правах арэнды далучыўся да «Слоніма-2017», дзе таксама стаў іграком асновы. У сакавіку 2021 года па вяртанні з арэнды падоўжыў кантракт з «Баранавічамі». У ліпені 2021 года быў арандаваны «Смаргонню»[3]. 15 жніўня 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы з салігорскім «Шахцёрам» (2:2) і быў заменены ў другім тайме. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смаргонь»[4]. У пачатку 2022 года трэніраваўся з дзяржынскім «Арсеналам», а пасля далучыўся да «Энергетыка-БДУ», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[5]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, у сезоне 2022 правёў усе 30 матчаў чэмпіянату Беларусі і дапамог «Энергетыку-БДУ» заняць другое месца. Пакінуў клуб у ліпені 2023 года[6]. У жніўні 2023 года стаў іграком «Гомеля»[7]. У сакавіку 2024 года падоўжыў кантракт з клубам да канца 2025 года[8] і быў на сезон аддадзены ў арэнду ў мінскае «Дынама»[9]. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia