Міхайлава (Мсціслаўскі раён)
Міха́йлава[1] (трансліт.: Michajlava, руск.: Михайлово) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета. Да 22 лютага 2012 года вёска ўваходзіла ў склад Забалацкага сельсавета[2]. НазваНазва напэўна ад уласнага імя Міхаіл (Міхайла). Паводле падання, Міхаіл пабудаваў першы дом на месцы паселішча. ГісторыяУ 1714 г. у Крычаўскім старостве Мсціслаўскага ваяводства, дзяржаўная ўласнасць. У 1727 г. хутар Міхайлаў у Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1910 г. адкрыта царкоўнапрыходская школа. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У 1931 г. арганізаваны калгас «Перамога», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 52 гаспадаркі, меў 431 га ворыва і кузню. У 1940 г. да вёскі далучаны хутар Калоша. У Вялікую Айчынную вайну ад 15 ліпеня 1941 г. да 30 верасня 1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1999 г. у складзе саўгаса «Забалацце». Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia