Сычоўка (Мсціслаўскі раён)
Сычо́ўка[1] (трансліт.: Syčoŭka, руск.: Сычёвка) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета. За 24 км на паўднёвы захад ад Мсціслава, 81 км ад Магілёва, 6 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі Орша-Сураж. ГеаграфіяРэльеф раўнінна-ўзгорысты. Праз вёску праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Чорная Натапа (прытокам Сажа). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Мсціслаў-Магілёў. НазваНазва напэўна паходзіць ад прозвішча Сыч ці вытворнага ад яго. Мясцовая народнай этымалогіі выводзіць назву ад быццам значнай у гэтых мясцінах колькасці сычоў (Athene) -- начных драпежных птушак сямейства савіных. ГісторыяУ 1897 г. вёска, 13 двароў, 71 жыхар, у Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні, куды таксама ўваходзілі і невялікія паселішчы Старожня, Ходасы-1, Ходасы-2. У 1909 г. — 16 двароў, 106 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 г. да 28 верасня 1943 г. вёска была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У пасляваенны час да Сычоўкі далучаны вёскі Ходасы-1, Ходасы-3. Станам на 1999 год у складзе племсаўгаса імя Тэльмана.[2] Станам на 2016 год у складзе Мсціслаўскага «Райаграпрамтэхзабеспячэння». Таксама вядома, што побач з дарогай у вёску раней была яшчэ адна вёска — Мышаное, якую ў Вялікую Айчынную вайну спалілі немцы, потым яна не аднавілася, а ацалелыя жыхары пераехалі ў Сычоўку. Каля гэтых дзвюх вёсак размешчаны могілкі. Цяпер Сычоўка амаль запусцела, бо жыхары пераязджалі ў а.г. Ходасы, бліжэй да чыгункі і цэнтру саўгаса.[3] На месцы Сычоўкі (за 7 км ад а.г. Ходасы) ёсць крыніца, вада з якой здаўна лічылася гаючай і за ёю прыходзілі людзі з акругі. Паблізу раней была даволі вялікая драўляная царква са званіцай. На пачатку 2010-х ходасавец А. А. Сцепаненка ўпарадкаваў крыніцу і прывёз абраз «Жываносная Крыніца» з Кіева-Пячэрскай лаўры, а айцец Мікалай асвяціў крыніцу на царкоўнае свята Узвіжання. Насельніцтва
Галерэя
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia