Усполле
Успо́лле[1] (трансліт.: Uspollie, руск.: Усполье) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета. На правым беразе ракі Чорная Натапа. НазваДа сярэдзіны XIX стагоддзя Усполле таксама называлася Ханеўшчынай (Chaniewszczyna) ад прозвішча ўладальнікаў — роду Ханеўскіх гербу «Корчак». Назва Усполле, паводле падання, паходзіць ад ускрайку лесу каля поля — усполля, дзе пасяліліся першыя жыхары, каб не забудоўваць раскарчаваную плошчу. ГісторыяМясцовасць заселена ўжо ў 7 ст. да н.э. — 4 ст., паблізу вёскі выяўлены паселішчы земляробаў, а таксама гарадзішча на паўднёвай ваколіцы вёскі і курганныя групы на паўднёвы ўсход ад вёскі. Вёска ўзнікла напэўна ў сярэдзіне XVI ст. У 1579 годзе ўваходзіла ў Радамскае староства Вялікага княства Літоўскага. У Літоўскай Метрыцы ёсць звесткі пра вёску пад 1596 і 1635 гадамі. У XVII-XIX ст. належала шляхецкаму роду Ханеўскіх герба «Корчак». Паводле падання, у час Паўночнай вайны на старажытным гарадзішчы было ўзведзена фартыфікацыйнае збудаванне і стаяла батарэя рускай арміі. Згадваецца ў 1758 годзе як вёска ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛ[2]. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, большасць мясцовай ваколічнай шляхты (каталікоў) не была прызнана ў дваранскіх правах. Ужо на пачатку XIX ст. на шляхецкіх (каталіцкіх) могілках пачынаюць хаваць і мужыкоў (праваслаўных), хоць у вёсцы ёсць і другія, мужыцкія (праваслаўныя), могілкі. За 1,5 км на захад ад вёскі ёсць крыніца, якая калісьці лічылася гаючай. Праваслаўныя веруючыя наведвалі крыніцу, служылі там малебны. Станам на 2017 год крыніца вельмі забалочана, застаўся маленькі ключ, веруючыя ўжо не наведваюцца да яго. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 года. У 1918 годзе адкрыта працоўная школа 1-й ступені, дзе ў 1925 годзе вучылася 82 чалавекі. У 1940 годзе — 91 двор. У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 г. да 28 верасня 1943 года акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана.[3] Станам на 2016 год у складзе Мсціслаўскага «Райаграпрамтэхзабеспячэння». Агульныя звесткіУ 2014 годзе Успольскую базавую школу закрылі, вучні з Усполля ездзяць у суседнюю Ходасаўскаю школу. Станам на 2016 год працуе аддзяленне сувязі, пошта і магазін. Каля будынка Дома культуры помнік 102 землякам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай Вайны, у 1965 годзе пастаўлены абеліск. Вядомыя асобы
Насельніцтва
Галерэя
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia