Пабеда (Мсціслаўскі раён)
Пабе́да[1] (трансліт.: Pabieda, руск.: Победа), да 1947 года Сапалава — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмешчана за 20 км на паўднёвы захад ад Мсціслава, за 81 км ад Магілёва, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі Орша—Сураж. Рэльеф раўнінны. На поўначы цячэ рака Альхоўка (прыток ракі Белая Натапа), а на паўднёвым усходзе з ёю злучаны меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі на мясцовай дарозе і далей па шашы Мсціслаў—Магілёў. ГісторыяУ 1667 г. сяло Сапалава ў Мсціслаўскім ваяводстве, шляхецкая ўласнасць, якая была знішчана ў вайну 1654—1667 гадоў. У 1880-я гады апроч земляробства частка жыхароў займалася сталярным промыслам. У 1897 годзе Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе паблізу вёскі быў аднайменны маёнтак, які належаў Дубягу. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г., арганізаваны калгас «Чырвоны дзень», абслугоўвала яго Ходасаўская МТС імя Тэльмана. Працавала ваўначоска. У 1940 годзе да вёскі далучана в. Шапялі. У Вялікую Айчыннаю вайну ад 14 ліпеня 1941 г. да 28 верасня 1943 г. была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Да 18 лістапада 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Мазалаўскага сельсавета[2]. У 1999 г. у складзе саўгаса імя Тэльмана. Станам на 2016 год у складзе Мсціслаўскага «Райаграпрамтэхзабеспячэння». Насельніцтва
Галерэя
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia