Кісялёўка (Мсціслаўскі раён)
Кісялёўка[1] (трансліт.: Kisialioŭka, руск.: Киселёвка) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета. За 22 км на паўднёвы захад ад Мсціслава, 4 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы. Рэльеф раўнінны. На захадзе цячэ р. Чорная Натапа. ГісторыяУ 1816 годзе ўласнасць памешчыка Кашуры-Масальскага, які меў тут у 1865 годзе 157 дзесяцін зямлі, вадзяны млын і карчму. У 1897 годзе ў Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1910 годзе адкрыта школа (народнае вучылішча). Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 года. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Шлях Ільіча», які ў 1932 годзе аб'ядноўваў 48 гаспадарак і меў 427 га ворыва. У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 г. да 28 верасня 1943 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1999 г. у складзе калгаса імя «26 з'езда КПСС».[2] Станам на 2016 год у складзе Мсціслаўскага «Райаграпрамтэхзабеспячэння». Галерэя
Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia