Забалацце (Мсціслаўскі раён)
За́балацце[1] (трансліт.: Zabalaccie, руск.: Заболотье) — аграгарадок у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета. НазваНазва паходзіць ад знаходжанне вёскі «за балотам» адносна нейкага іншага аб’екта. ГеаграфіяРазмешчана на рацэ Мяртвіца. ГісторыяЗгадваецца ў 1758 годзе як вёска ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛ[2]. У 1777 годзе сяло ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерні. У 1858 годзе 163 рэвізскія душы. У 1897 годзе ў Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета, 104 двары, 642 жыхары, быў піцейны дом. У пачатку XX стагоддзя адкрыта школы граматы, у якой у 1905 годзе навучалася 60 хлопчыкаў, 2 дзяўчынкі. У 1905 годзе побач з Забалаццем (тады 146 двароў, 645 жыхароў была яшчэ адна аднайменная вёска (11 двароў, 35 жыхароў), у той жа воласці. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 года. Дзейнічала працоўная школа першай ступені, у якой у 1925 годзе быў 71 вучань. З 1924 года цэнтр Забалацкі сельсавета Расненскага раёна Калінінскай акругі. У 1925 годзе адкрыта хата-чытальня. У 1931 годзе ў вёсцы Забалацце-1 калгас «Чырвоны ўсход» (40 гаспадарак, 301 га ворыва), у вёсцы Забалацце-2 — калгас «Чырвоная рунь», конная крупарушка. Абслугоўвала калгасы Ходасаўская МТС імя Тэльмана. У 1940 годзе да вёскі далучаны пасёлкі Жолаб, Малькаўка, хутары Мохава, Рошча, Украіна. У Вялікую Айчыннаю вайну з 14 ліпеня 1941 года да 30 верасня 1943 года была акупіравана гітлераўцамі. Паблізу вёскі ў час вайны дзейнічаў партызанскі атрад «Чапай» 13-й партызанскай брыгады. Да 22 лютага 2012 года вёска ўваходзіла ў склад Забалацкага сельсавета[3]. Мікратапонімы
Сучасны выглядСучасная вёска Забалацце складалася шляхам зліцця некалькіх вёсак — Забалацце-1, Забалацце-2, Рошча, Барсукі і шэрагу хутароў. На паўночным захадзе ад вёскі працякае рака Мяртвіца. Генеральны план забудовы распрацаваны ў 1984 годзе. Вёска падзелена на дзве зоны — сядзібную і вытворчую. У сядзібную зону уваходзяць жылая забудова і грамадскі цэнтр, які склаўся на пашыраным участку галоўнай вуліцы — уездзе з боку шашы Магілёў-Мсціслаў. Пашырэнне вуліцы ўтварае плошчу, дзе ўзведзены будынак канторы саўгаса. Побач 1-павярховы цагляны будынак сельсавета. Насупраць канторы саўгаса узведзены 4-кватэрны жылы дом. Побач будынкі сталовай, комплексна-прыёмнага пункта бытавога абслугоўвання насельніцтва і лазня. У зону грамадскага цэнтра ўключаецца таксама 1-павярховы цагельны будынак бібліятэкі, 2-павярховы панэльны дом дзіцячага саду-ясляў, драўляныя будынкі 8-гадовай школы, магазіна, клуба. Жылая зона складаецца ў асноўным з індывідуальных драўляных дамоў з прысядзібнымі ўчасткамі. Новае будаўніцтва намечана весці ў паўднёва-заходнім кірунку, дзе ўжо пабудавана 20 цагляных 1-павярховых дамоў. Вытворчая зона размешчана ў цэнтральнай, паўночнай і паўночна-ўсходняй частках вёскі. Ва ўшанаванне памяці 216 землякоў — савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі у Вялікую Айчынную вайну, у 1968 годзе устаноўлены помнік — скульптура воіна. Насельніцтва
Вядомыя асобы
ГалерэяЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia