Нільс Адольф Эрык Нордэншэльд
Нільс Адо́льф Э́рык Но́рдэншэ́льд (шведск.: Nils Adolf Erik Nordenskiöld, 18 лістапада 1832, Хельсінкі — 12 жніўня 1901, Дальбіэ) — народжаны ў Фінляндыі шведскі геолаг, мінералог і палярны даследчык. Пад яго кіраўніцтвам у 1878—1879 гг. упершыню ў гісторыі адбылася паспяховая экспедыцыя праз Паўночны марскі шлях — такім чынам праз поўнач былі злучаны Атлантычны і Ціхі акіяны. Нордэншэльд таксама вядомы і іншымі падарожжамі, асабліва экспедыцыяй на Шпіцберген і пошукам шляху на Паўночны полюс. Ён распрацаваў навуковую канцэпцыю часовага пражывання ў палярных зонах, апублікаваў вялікую колькасць геаграфічных і геалагічных даследаванняў, а таксама сабраў унікальную калекцыю гістарычных карт. У Фінляндыі і Швецыі Нордэншэльда вызнаюць за нацыянальнага героя і аднаго з самых вялікіх падарожнікаў у гісторыі. Член Стакгольмскай АН (1858). Член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1879). Скончыў Хельсінкскі ўніверсітэт. У 1856 і 1861 удзельнічаў у экспедыцыях на Шпіцберген пад кіраўніцтвам О. М. Торэля. У 1864—1873 гадах кіраваў экспедыцыяй на гэты архіпелаг, у 1870—1883 гадах — у Грэнландыю, дзе даследаваў яе ледніковы шчыт. У 1878—1879 гадах на судне «Вега» першым праплыў паўночна-ўсходнім праходам з Атлантычнага ў Ціхі акіян з зімоўкай на Чукоцкім паўвостраве. Імем Нордэншэльда названы архіпелаг у Карскім моры, заліў і мыс на Новай Зямлі, мыс і ледавік у Грэнландыі, рака ў Канадзе і інш. БіяграфіяПершыя крокі![]() Нільс Адольф Эрык Нордэншэльд паходзіў з арыстакратычнага шведскага роду Нордэншэльдаў. Яго бацька, Нільс Густаў Нордэншэльд (1792—1866) быў вядомым мінералогам, запрошаным працаваць у Фінляндыю, а маці, Маргарэта Сафія фон Хартман, паходзіла з уплывовага роду фон Хартманаў: у прыватнасці, яе брат, Ларс Габрыэль фон Хартман (вядомы ў Расійскай імперыі як Лаўрэнцій Гаўрылавіч фон Хартман), быў нават намеснікам старшыні эканамічнага аддзялення Сената Фінляндыі. Нільс Адольф Эрык быў народжаны трэцім з сямі дзяцей у сваёй сям'і[9]. Ён пераняў бацькаву любоў да літалагічных даследаванняў і ўдзельнічаў разам са сваім татам у экспедыцыях, скіраваных на пашырэнне літалагічнай калекцыі, у розныя часткі Фінляндыі. Нільс Адольф Эрык Нордэншэльд таксама выязджаў з ім і за межы Вялікага Княства Фінляндскага: так, у прыватнасці, яны разам выправіліся ў экспедыцыю на Урал у 1853—1854 гг. Атрыманыя навыкі Адольф Эрык ужыў у сваіх уласных падарожжах па Сібіры і Паўночна-Усходняй Азіі[10]. Дзяцінства вялікага падарожніка прайшло ў сямейнай сядзібе Алікартана ў абшчыне Мянтсяля[9]. Ва ўзросце 13 гадоў Нордэншэльд паступіў на вучобу ў гімназію Порва, з якой сышоў праз 3 гады, не вытрымаўшы, як і многія іншыя студэнты, суровых патрабаванняў дырэктара Юхана Людвіга Рунеберга[11]. Нордэншэльд скончыў школу ў 1849 г. і паступіў у Хельсінкскі ўніверсітэт, дзе вывучаў мінералогію, матэматыку, хімію і фізіку і ў якім атрымаў ступень бакалаўра ў 1853 г., а ступень магістра — у 1854 г. Першую навуковую працу Нільс Адольф Эрык напісаў па малюсках. Ён далучыўся да студэнцкай нацыі WiO і ў 1854 г. стаў куратарам фізіка-матэматычнага факультэта ўніверсітэта. У пачатку 1855 г. Нордэншэльд абараніў сваю доктарскую дысертацыю па тэме «Аб крышталёвых формах графіту і хандрадыту». У студэнцкія гады падчас летніх геалагічна-разведвальных падарожжаў па Фінляндыі ён знайшоў вялікую колькасць рудных радовішчаў, справаздачу пра якія апублікаваў пасля сканчэння ўніверсітэта ў 1855 г. пад назвай «Апісанне мінералаў, знойдзеных у Фінляндыі». У тым жа годзе Нордэншэльд быў прызначаны дазорцам паштовага аддзялення ў гарах. Перад ім адкрываліся вялікія навуковыя перспектывы ў Фінляндыі, аднак праз хуткі час ён трапіў у няміласць у расійскіх улад, бо належаў да кола маладых арыстакратаў ліберальных поглядаў, ідэйным кіраўніком якіх быў Карл Густаў Ветэрхоф: яны выступалі за тое, каб Фінляндыя перайшла пад уплыў Швецыі, але без жорстага кантролю ў галінах вышэйшай адукацыі і дзяржаўнага кіравання. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia