Лідзія Міхайлаўна Ярмошына
Лідзія Міхайлаўна Ярмошына, народжаная Гаркавенка[1] (нар. 29 студзеня 1953, Слуцк, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Беларусі (з 6 снежня 1996 па 13 снежня 2021 года)[2]. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2003). БіяграфіяСкончыла юрыдычны факультэт Калінінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1975). Працавала юрысконсультам (1975—1987) у Калінінградзе і Бабруйску, памочнікам пракурора Кастрычніцкаг раёна Калінінграда (1987—1988). Старшыня юрыдычнай службы Бабруйскага гарвыканкаму (1988—1996). У 1992—1996 — член Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі. 14 лістапада 1996 года Аляксандр Лукашэнка напярэдадні ініцыяванага ім рэфэрэндуму, галоўнай мэтай якога была змена Канстытуцыі Беларусі сваім указам прызначыў Лідзію Ярмошыну на пасаду старшыні ЦВК замест Віктара Ганчара, які займаў згаданую пасаду. Пры тым старшыню ЦВК (як і ўвесь склад камісіі) паводле Канстытуцыі прызначаў Вярхоўны Савет Беларусі. Супрацоўнікі Службы бяспекі прэзідэнта фізічна выштурхнулі Ганчара з памяшкання ЦВК — нягледзячы на пратэсты Старшыні Вярхоўнага Савета і Генеральнага пракурора. Замест Віктара Ганчара кабінет старшыні ЦВК заняла Лідзія Ярмошына. Як заўважыў палітолаг Валерый Карбалевіч, «пры Ярмошынай, яе высілкамі была створаная амаль ідэальная машына для атрымання патрэбных вынікаў галасавання». Пры тым Віталь Цыганкоў адзначае, што ў апошнія гады на пасадзе, асабліва пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Лідзія Ярмошына пачала дэманстраваць стомленасць, абыякавасць, і на яго думку ўлады палічылі, што «наступную кампанію яна ўжо не пацягне»[3]. 13 снежня 2021 года на пасадзе старшыні ЦВК Беларусі паводле рашэння Аляксандра Лукашэнкі яе змяніў Ігар Карпенка[4]. Крытыка
Санкцыі
Сям’яДвойчы разведзеная[15]. Мела сына Аляксея (1977—2017), які працаваў адвакатам. Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia