Пінскі кляштар бернардзінцаў
Пінскі кляштар бернардзінцаў — колішні кляштар у Пінску Брэсцкай вобласці, які існаваў у 1705—1832 гадах. Размешчаны па вуліцы Савецкай, 36. Гісторыя![]() ![]() Заснаваны ў 1705 годзе М. С. Вішнявецкім і яго жонкай Кацярынай з Дольскіх. Агульная плошча 6 маргоў 2 пруты, уключаў агароды і лугі. Штогодняя «правізія» складала 1500 злотых. Уваходзіў у Літоўскую правінцыю ордэна бернардзінцаў. У 1765—1786 пабудаваны мураваны касцёл Міхаіла Арханёла, парафіі пры ім не было. У пачатку 19 ст. дабудаваны сакрысція і прылеглае памяшканне. Гараднічы Берасцейскага ваяводства В. Грабоўскі адпісаў на будоўлю касцёла 16 тыс. злотых. У 1832 годзе ў кляштары жылі 13 манахаў. У тым жа годзе кляштар скасаваны. Пазней касцёл перарабілі на царкву Св. Варвары, а ў 1858 у памяшканнях кляштара размясціўся Пінскі Варварынскі манастыр. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia