Бацька (фільм Фларыяна Зелера, 2020)
«Бацька» (англ.: The Father) — драматычны фільм 2020 года рэжысёра Фларыяна Зелера[3]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Энтані Хопкінс і Алівія Колман. На 93-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» стужка атрымала 2 узнагароды: «Найлепшы акцёр» і «Найлепшы адаптаваны сцэнарый». СюжэтЭнтані ўжо далёка не малады і жыве адзін у лонданскай кватэры. Ён лічыць, што выдатна спраўляецца з усім сам, і дапамога яму не патрэбна, але вось яго дачка Эн іншага меркавання. Яна сабралася пераязджаць у Парыж і хоча знайсці бацьку сядзелку. Энтані ўпіраецца ўсімі магчымымі спосабамі, але ў яго кватэры пачынаюць адбывацца дзіўныя парадоксы — у гасцінай аказваецца старонні мужчына, дачка раптам мяняе выгляд, і кудысьці стаў знікаць любімы гадзіннік. Акцёрскі склад
УзнагародыПаводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 26 кінаўзнагародамі і яшчэ 131 намінацыяй[4]. Сярод найбольш значных прэмій: Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia