Калі ласка, запаўняйце радок Тлумачэнне пад акенцам рэдагавання, каб іншым удзельнікам лягчэй было сачыць за зменамі.
Перад тым як захаваць сваю працу, націскайце кнопку Як будзе, каб убачыць меркаваны выгляд артыкула.
У размовах заўсёды карыстайцеся подпісам, які ставіцца камбінацыяй ~~~~, або націсканнем кнопкі Ваш подпіс і адзначаны час у кансолі над акенцам рэдагавання.
Вітаю. Правільна разумею, што напрыклад «Шон Мёрфі» — пераклад з АнглВікі? Плануеце, разумею ўсю маруднасць гэтага, ставіць зноскі на крыніцы, як гэта зроблена там ці ў Вас нейкі іншы падыход? --Максім Л. (размовы) 11:17, 16 снежня 2013 (FET)
Так, планую, калі артыкул будзе закончаны… па крайняй меры, планаваў :)
Добра, дайце ведаць тады, дапамагу расстаўляць :) --Максім Л. (размовы) 14:36, 16 снежня 2013 (FET)
Назвы
Вітаю. Назвы артыкулаў афармляюцца так: калі гэта турнір, то удакладненне праз коску, а не як у рускай Вікіпедыі у дужках. (замест Пул (більярд) трэба Пул, більярд). Калі гэта асоба, то павінна ўказвацца поўнае імя, як напрыклад, Марк Энтані Сэлбі замест Марк Сэлбі. Дзякуй за разуменне. --Artificial123(размовы) 14:21, 18 снежня 2013 (FET)
Дзякую, а можна даведацца пра прычыны такіх дзіўных правілаў афармлення?--Kalinowski (размовы) 14:56, 18 снежня 2013 (FET)
Вітаю. Ці ў планах у Вас напісаць пра найбольш вядомых гульцоў Мэйн-туру, як Стыў Дэвіс ці Джо Пэрат? --Artificial123(размовы) 21:31, 25 снежня 2013 (FET)
Вядома, гэта абавязкова. Проста гэта настолькі багатыя асобы снукера, што неабходна вялікая колькасць часу. Хутка планую заняцца.--Kalinowski (размовы) 22:06, 25 снежня 2013 (FET)
Калі трэба дапамога, звяртайцеся. Я вельмі люблю снукер. --Artificial123(размовы) 22:29, 25 снежня 2013 (FET)
Вялікі дзякуй. Абавязкова звярнуся :)--Kalinowski (размовы) 22:37, 25 снежня 2013 (FET)
Аўтадаглядальніцтва?
Вітаю, ці не будзеце Вы супраць атрымаць статус аўтадаглядчыка ці даглядчыка (на выбар; умовы на Вікіпедыя:Догляд)? --Максім Л. (размовы) 16:10, 9 студзеня 2014 (FET)
Буду вельмі ўдзячны за статус аўтадаглядчыка. Лічу, даглядчыкам мне быць пакуль ранавата :)--Kalinowski (размовы) 17:01, 9 студзеня 2014 (FET)
Вітаю. Вось вырашыў дапамагчы Вам і напісаў вось гэта пра аднаго з маіх любімых гульцоў. Нармальна? Калі ёсць заўвагі, звяртайцеся. --Artificial123(размовы) 01:14, 19 студзеня 2014 (FET)
Дзякуй вялікі за дапамогу! Я, калі будзе час, паспрабую дапоўніць.--Kalinowski (размовы) 02:55, 19 студзеня 2014 (FET)
Раю азнаёміцца з гэтым раздзелам. Калі дапрацаваць трохі Ваш артыкул па GM 2014, ён будзе адпавядаць крытэрыям. --Artificial123(размовы) 09:05, 3 лютага 2014 (FET)
Дзякую, паспрабую дапрацаваць) Падкажыце, калі ласка, потым трэба кудысьці падаваць заяўку? --Kalinowski (размовы) 15:07, 3 лютага 2014 (FET)
Вядома. Як дапрацуеце — напішаце мяне. --Artificial123(размовы) 23:52, 12 лютага 2014 (FET)
Прагледзеў Ваш артыкул. Раю ўжо высунуць яго як кандыдат у добрыя ці выдатныя. --Artificial123(размовы) 23:29, 13 лютага 2014 (FET)
Шчыра дзякую! Думаю, што ўжо да канца дапрацаваў артыкул. Засталося толькі зноскі расставіць.--Kalinowski (размовы) 23:53, 13 лютага 2014 (FET)
Вітаю. Раю карыстацца шаблонам {{пішу}} для таго, каб не было канфлікту правак. --Artificial123(размовы) 18:06, 25 лютага 2014 (FET)
Дзякуй за параду. Трэба, напэўна, але пакуль не сутыкаўся з цяжкасцямі такімі.--Kalinowski (размовы) 20:16, 25 лютага 2014 (FET)
German Masters 2014
Hi Kalinowski, thanks for helping out with the translation. If you want, you can do so in the articles of 2011, 2012 and 2013. Greetings from Berlin. --LezFraniak (размовы) 18:24, 4 лютага 2014 (FET)
Hi LezFraniak, I will do it. Many thanks for the photos!--Kalinowski (размовы) 00:04, 5 лютага 2014 (FET)
Hi Kalinowski, you are welcome. check on commons fore more 2014 pictures later. there are 2 more people who were taking pictures, which are not uploaded yet. --LezFraniak (размовы) 00:40, 5 лютага 2014 (FET)
Hi Kalinowski, Barfisch has uploaded some photos from the final session and the ceremony. you might wanna check on commons for others. Greetings from Berlin. :-) --LezFraniak (размовы) 01:38, 13 мая 2014 (FET)
Hi LezFraniak, That is good news! Thank you. :) --Kalinowski (размовы) 09:21, 13 мая 2014 (FET)
Догляд
Вельмішаноўны сп. Kalinowski! Ці не супраць Вы атрымаць сцяг даглядчыка? --Artificial123(размовы) 18:02, 21 лютага 2014 (FET)
Я вельмі ўдзячны Вам за такую прапанову, але не думаю, што прынясу карысць у гэтай ролі… Часу не шмат і на свае артыкулы, каб яшчэ іншыя правяраць :) --Kalinowski (размовы) 22:40, 21 лютага 2014 (FET)
Я ж іншыя не вельмі правяраю :). Але вы зможаце пацвярджаць свае артыкулы, калі ў іх хтосьці ўнёс змены. --Artificial123(размовы) 22:50, 21 лютага 2014 (FET)
Калі так, то вялікі дзякуй, буду рады!--Kalinowski (размовы) 23:10, 21 лютага 2014 (FET)
Вы не супраць? Тут неабходная згода. --Artificial123(размовы) 23:20, 21 лютага 2014 (FET)
Дзякую! Вельмі прыемна.--Kalinowski (размовы) 14:54, 22 лютага 2014 (FET)
Усі Класік?
Вітаю. Чакаю артыкул і катэгорыю пра Усі Класік. Ці не лепш назваць іх Wuxi Classic? --Artificial123(размовы) 21:31, 2 красавіка 2014 (FET)
Ня ведаю, я бы наогул усе замежныя назвы паспрабаваў перакласці, калі магчыма. Горад — Усі, Classic — Класік… Вось у выпадку German Masters, напрыклад, складана як-небудзь прыгожа перакласці, а тут, мне здаецца, нармальна.--Kalinowski (размовы) 22:06, 2 красавіка 2014 (FET)
Тады абавязкова стварыце перасылку. --Artificial123(размовы) 22:16, 2 красавіка 2014 (FET)
Цалкам згодны, але, шчыра кажучы, не ведаю як гэта робіцца:) --Kalinowski (размовы) 22:21, 2 красавіка 2014 (FET)
Ствараеце старонку з назвай Wuxi Classic, снукер і упісваеце туды наступны код: #REDIRECT [[Усі Класік, снукер]]. --Artificial123(размовы) 22:32, 2 красавіка 2014 (FET)
О. Вялікі дзякуй, зараз зраблю абавязкова!--Kalinowski (размовы) 22:33, 2 красавіка 2014 (FET)
Послуга
Сп. Kalinowski, можаце праверыць адзін артыкул, калі скончыцца China Open? У Вас з арфаграфіяй лепш, чым у мяне. --Artificial123(размовы) 09:15, 6 красавіка 2014 (FET)
Магу, але баюся, што я таксама не лепшы кандыдат на такую працу :) --Kalinowski (размовы) 18:28, 6 красавіка 2014 (FET)
Пытанне. Чаму вы замянілі прабелы паміж лічбамі комамі ў артыкуле пра Інданезію? Тыпу было 68 000 000, стала 68,000,000. --Artificial123(размовы) 12:28, 12 красавіка 2014 (FET)
Мне здаецца, так лепш выглядае. Калі Вы не згодны, можаце назад паправіць :) --Kalinowski (размовы) 12:32, 12 красавіка 2014 (FET)
Арфаграфія
Пане Каліноўскі, прашу Вас звярнуць увагу на змены ў нарматыўным правапісе ад 2008 г. Справа ў тым, што ў вашым найвыдатнейшым артыкуле пра снукер я знайшоў шэраг памылак, як то: лідЭр, лідЭрства і г. д. У адпаведнасці з новымі правіламі гэтыя словы найчасцей пішуцца з «а» ў суфіксе: лідАр, камп'ютАр і г.д. Раю Вам набыць кніжку «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (цёмна-зялёная з сучасным гербом, кошт складае каля 20 000 рублёў) або азнаёміцца са зменамі ў правілах у сетцы. Іх, зрэшты, не так і многа. Не падумайце толькі, што я спрабую нейкім чынам прынізіць Вашыя якасці: хочацца проста, каб Вашыя выдатныя артыкулы былі дасканалымі ва ўсіх дачыненнях. =) З павагай, --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:30, 8 красавіка 2014 (FET)
Вялікі дзякуй за параду, спадар Цярэшчанка. Абавязкова азнаёмлюся і паспрабую быць больш уважлівым. --Kalinowski (размовы) 00:09, 9 красавіка 2014 (FET)
Дзякуй за апавяшчэнне, дапісаў прэамбулу. Калі яшчэ трэба дапісваць, скажыце калі ласка.--Kalinowski (размовы) 15:43, 17 красавіка 2014 (FET)
Артыкул зняты з выдалення. Калі ў Вас будзе час, дадайце яшчэ, калі ласка, дату і месца нараджэння снукерыста. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:58, 17 красавіка 2014 (FET)
Сп. Kalinowski, чакаю ад Вас шэдэўру пасля чэмпіянату свету! --Artificial123(размовы) 15:17, 17 красавіка 2014 (FET)
Паспрабую не расчараваць Вас :)--Kalinowski (размовы) 15:44, 17 красавіка 2014 (FET)
Пачытаў Ваш артыкул і знайшоў там спасылку Ігор Фігейрэда. На які склад падае націск у імені, 1-ы ці 2-і? --Artificial123(размовы) 19:54, 17 красавіка 2014 (FET)
Так, пасля чэмпіянату трэба будзе заняцца артыкуламі пра гульцоў. --Kalinowski (размовы) 13:19, 19 красавіка 2014 (FET)
Пачытаў артыкул. Не зразумеў, якая ў Дэя вышэйшая серыя. У раздзеле Соценныя серыі ў яго 130, а ў кваліфікацыя/соценныя серыі ў яго 106. Раздзел Соценныя серыі адлюстроўвае інфармацыю пра ўсе сенчуры ці толькі тыя, што адбыліся ў асноўнай сетцы?--Artificial123(размовы) 11:17, 20 красавіка 2014 (FET)
У раздзеле Кваліфікацыя толькі сэнчуры, зробленыя ў кваліфікацыйных матчах, а ў разделе Соценныя серыі толькі серыі, зробленыя ў асноўнай сетцы --Kalinowski (размовы) 16:12, 20 красавіка 2014 (FET)
Тады было б нядрэнна стварыць асобны раздзел Соценныя серыі (агульныя), у якім і тыя, і тыя. --Artificial123(размовы) 17:04, 20 красавіка 2014 (FET)
Традыцыйна заўсёды абасабляюць серыі, зробленыя ў кваліфікацыі, і серыі, зробленыя ў асноўнай стадыі. На чэмпіянаце свету, напрыклад, як раз класічная сістэма кваліфікацыі і, такім чынам, адзін снукерыст, які прайшоў на чэмпіянат, згуляў чатыры матчы а другі — адзін матч, а топ-15 увогуле ў кваліфікацыі не гулялі. Атрымліваецца, што недарэчна іх аб'ядноўваць, таму серыі з кваліфікацыі ўказваюцца проста для прыняцця да ўвагі. --Kalinowski (размовы) 17:40, 20 красавіка 2014 (FET)
Сп. Kalinowski, калі скончыце найбольшы артыкул у нашай Вікі? -->Artificial123(размовы) 15:56, 15 ліпеня 2014 (FET)
Планую ў ближэйшым часе, некалькі раздзелаў яшчэ трэба дапрацаваць і праставіць зноскі на крыніцы, што звычайна ў мяне займае амаль цэлы дзень. А дзе можна паглядзець найбольшыя артыкулы па аб'ёме? :) --Kalinowski (размовы) 16:11, 15 ліпеня 2014 (FET)
Зараз пашукаю. Як знайду — дам спасылку. Але гэта сапраўды найбольшы з вялікім адрывам. --Artificial123(размовы) 16:17, 15 ліпеня 2014 (FET)
Артыкул сапраўды выдатны, але крыху бянтэжыць тое, што абраны далёка не самы значны ў снукеры турнір. Ці можа праект разлічваць на разгорнутае апісанне Вамі ўсіх значных турніраў па снукеры ў 2014 г.? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:14, 24 красавіка 2014 (FET)
Так, я стараюся ствараць добрыя артыкулы пра ўсе снукерныя турніры. Проста тады часу было больш, вось і атрымалася так. Зараз пішу артыкул пра чэмпіянат свету, спадзяюся, ён будзе не горшым за той.--Kalinowski (размовы) 01:21, 24 красавіка 2014 (FET)
Выдатна! Пакажам усім скептыкам, што БелВікі можа быць лепшай за Англійскую і Рускую ў некаторых раздзелах))) --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:24, 24 красавіка 2014 (FET)
Не зусім згодны наконт турніра. German Masters — нядрэнны турнір. Але, вядома, не такі прэстыжны, як Masters ці UK Championship. --Artificial123(размовы) 01:26, 24 красавіка 2014 (FET)
О, Вы таксама прыхільнік снукеру? Дык можна стварыць проста скарбніцу для прыхільнікаў снукеру ў нашым раздзеле. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:33, 24 красавіка 2014 (FET)
Далейшыя планы
Кастусь (бо Каліноўскі), калі Вы скончыце з Вашымі геніяльнымі (не пабаюся гэтага слова, бо такога няма нават у ІнглішВікі) артыкуламі пра снукер і снукерыстаў, што Вы плануеце рабіць далей? Гэта не зусім мае дачыненне да нашай тут працы, а, хутчэй, мая банальная зацікаўленасць. Вы ідэальна валодаеце Вікі-разметкай і ствараецца даволі складаныя шаблоны, таму і цікаўлюся, якія Вашыя артыкулы падчытваць далей. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:30, 12 ліпеня 2014 (FET)
Прашу прабачэння, шаноўны спадар Цярэшчанка, але я не зразумеў, аб якіх планах Вы пытаецеся? --Kalinowski (размовы) 22:55, 12 ліпеня 2014 (FET)
Маю на ўвазе, што артыкулы пра снукер рана ці позна напішуцца цалкам. Вядома, трэба будзе апісваць турніры калі-нікалі, але ж працы на гэту тэму стане значна менш. Вось мне і цікава, якой тэматыкай Вы плануеце займацца на старонках Вікі пасля снукеру. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:07, 13 ліпеня 2014 (FET)
Гэта ў хуткім часе напэўна не здарыцца, каб усе артыкулы напісаліся цалкам :). Але калі так далёка глядзець у будучыню, я даволі ўпэўнена сябе адчываю ў тэмах пра розныя іншыя віды спорту, кінематограф, літаратуру. Толькі б часу было дастаткова. І вялікі дзякуй за высокую адзнаку маёй працы!--Kalinowski (размовы) 14:47, 13 ліпеня 2014 (FET)
Ордэн
Спартыўная зорка
За распрацоўку артыкулаў пра спорт. --Artificial123(размовы) 00:47, 26 ліпеня 2014 (FET)
Постар
Наколькі я ведаю, слова «постер» з рускай мовы перакладаецца як «постар». --Artificial123(размовы) 16:45, 10 верасня 2014 (FET)
Так, Вы маеце рацыю. Гэта ўсё новыя правілы, я не магу прывыкнуць да іх :) --Kalinowski (размовы) 16:49, 10 верасня 2014 (FET)
Заўважце, што прозвішчы, які пачынаюцца на Мак (Мак-Манус, напрыклад) пішуцца праз злучок. Калі ласка, зрабіце замену ў сваіх артыкулах. --Artificial123(размовы) 11:58, 11 верасня 2014 (FET)
Добра, дзякуй за заўвагу. --Kalinowski (размовы) 12:33, 11 верасня 2014 (FET)
Глабальны ўліковы запіс
Не зразумела як гэта атрымалася, але запіс «Kalinowski BE» з'яўляецца глабальным, а запіс «Kalinowski» НЕ з'яўляецца глабальным. Таму ёсць пытанне, рэгістрацыі «Kalinowski» ў раздзелах be-x-old:, be:, en:, pl:, ru:, uk: рабілі Вы і ці з аднолькавым email-адрасам? Калі так, то раю ў беларускім раздзеле залагініцца як «Kalinowski», зайсці сюды Special:MergeAccount і аб'яднаць свае рэгістрацыі «Kalinowski» у адзін глабальны уліковы запіс. Потым пра «Kalinowski BE» можна проста забыцца, укладу на ім фактычна няма, і карыстацца «Kalinowski». Пасля аб'яднання рэгістрацыі ў іншых раздзелах будуць аўтаматычныя. Калі нешта не атрымаецца, звяртайцеся. --Максім Л. (размовы) 11:41, 2 кастрычніка 2014 (FET)
Справа ў тым, што ў раздзелах be-x-old:, be: і uk: рабіў я, а ў раздзелах en: і pl: — не. Таму, як я разумею, гэта мне не ўдасца зрабіць. --Kalinowski (размовы) 12:11, 2 кастрычніка 2014 (FET)
Ясна, паспрабуем зрабіць так, каб Вам аддалі Kalinowski ў en: і pl: --Максім Л. (размовы) 13:56, 2 кастрычніка 2014 (FET)
Урэшце, і Ваш Kalinowski і чужыя два адпавядаюць умовам, каб Вы ты двух маглі ўзурпаваць і далучыць да свайго. Заяўку на ўзурпацыю даваць цяпер можна толькі сюды. --Максім Л. (размовы) 15:36, 2 кастрычніка 2014 (FET)
Не зусім разумею, які запыт мне трэба даць. Там жа, наколькі я разумею, даюць запыты на перайменаванне акаўнтаў? --Kalinowski (размовы) 21:08, 2 кастрычніка 2014 (FET)
На ўзурпацыю таксама, як вынікае з шапкі, але прыклада запаўнення заяўкі і праўда няма. Паспрабую знайсці ў архіве. --Максім Л. (размовы) 14:38, 3 кастрычніка 2014 (FET)
Вітаю. Каб актывізаваць працэс, трэба з уліковага запісу Kalinowski_BE напісаць прыкладна такія паведамленні пра ўзурпацыю на старонкі размоў англійскага і польскага Каліноўскіх. Англійскі неактыўны з 2007, польскі — з 2008 года. І паспрабуйце яшчэ раз злучыць уліковыя запісы ў сваіх «Настройках», мабыць, пісаць англійскаму Каліноўскаму не спатрэбіцца. --Максім Л. (размовы) 22:00, 18 кастрычніка 2014 (FET)
Дзякуй за падрабязнае апісанне. Паведамленні напісаў. --Kalinowski (размовы) 00:00, 21 кастрычніка 2014 (FET)
Вітаю. Прабачце, забыўся на Вашу глабалізацыю, а англійскі і польскі Каліноўскія не адгукнуліся, т.б. акаўнты можна забраць. Для гэтага на старонкі размоў Kalinowski_BE у англійскай і польскай Вікіпедыях трэба пакінуць прыкладна такое паведамленне і падпісаць яго Kalinowski_BE:
== Confirmation ==
I want to move my all global edits in User:Kalinowski_BE into User:Kalinowski. --~~~~
Пасля змясціць два запыты (для en і pl) на ўзурпацыю і адначасова перайменаванне сюды (мусіць, можна і адзін запыт як тут). Узор запыту тут (першая форма з прыкладам запаўнення пад ёй). У параметр confirmation, вядома, запісваецца спасылка на старонку размоў, дзе Вы перад гэтым ужо пакінулі паведамленне Confirmation, калі запыт будзе адразу на два раздзела, то і спасылкі туды дзве. Ну і потым чакаць :) на ўз'яднанне акаўнтаў. --Максім Л. (размовы) 20:12, 14 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Не паспеў праверыць, ужо перайменавалі :) Цяпер зноў зайдзіце на Special:MergeAccount, паглядзіце стан глабальнага рахунку і калі трэба аб'яднайце. Польскі акаўнт здаецца сам аб'яднаўся, а англійскі — не, то мабыць зайдзіце як Kalinowski на Англійскую Вікіпедыю. --Максім Л. (размовы) 23:06, 14 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Не, я заходжу на Англійскую паспяхова. І, здаецца, што нармальна ўсё нават на en:Special:MergeAccount. Але тут ён усё роўна піша «The account named „Kalinowski“ could not be automatically confirmed as belonging to you on the following site; most likely it has a different password from your primary account: en.wikipedia.org». --Kalinowski (размовы) 10:53, 15 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Хммм, а пароль на англійскім Kalinowski_BE і праўда адрозніваўся ад пароля на беларускім Kalinowski? Калі так, то ў англійскім акаўнце змяніце пароль на такі як у беларускім. Калі не, будзем звяртацца да сцюардаў. --Максім Л. (размовы) 16:07, 15 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Будзьце больш актыўным у галасаваннях на ДА і ВА, а то некаторыя абмеркаванні доўжацца гадамі. --Artificial123(размовы) 23:48, 13 кастрычніка 2014 (FET)
І не саромцеся галасаваць за ўласныя артыкулы: наша супольнасць занадта малая, каб праяўляць тут такую форму сціпласці: абмеркаванні сапраўды цягнуцца гадамі… --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:04, 14 кастрычніка 2014 (FET)
Добра, пастараюся. Але калі тэма таго ці іншага артыкула амаль невядомая мне, то цяжка меркаваць, цягне гэты артыкул на ДА ці не. --Kalinowski (размовы) 00:07, 14 кастрычніка 2014 (FET)
Тады хаця б глядзіце на афармленне і на наяўнасць крыніц на значныя сказы. --Artificial123(размовы) 08:14, 14 кастрычніка 2014 (FET)
Афармленне
Вітаю. Зазначу, што існуюць шаблоны {{ref-ru}}, {{ref-en}} і г. д. Яны афармляюць мову у зносках так: (англ.). Карыстайцеся, бо я заўважыў, што Вы проста пішаце тыпу (Англійская мова). --Artificial123(размовы) 10:14, 18 кастрычніка 2014 (FET)
Дзякуй вялікі, буду ведаць!--Kalinowski (размовы) 10:17, 18 кастрычніка 2014 (FET)
Яшчэ парада: у шаблонах існуе падстаронка Дакументацыя. На ёй звычайна ўказваюць, як трэба прымяняць шаблон. --Artificial123(размовы) 10:48, 21 кастрычніка 2014 (FET)
Я ведаю, напэўна можна так і зрабіць. Дзякуй. --Kalinowski (размовы) 12:40, 21 кастрычніка 2014 (FET)
Картка ракеты
Вітаю. Ведаю, што Вы ўмееце добра ствараць шаблоны-карткі, таму, калі ласка, паглядзіце на гэты шаблон. У гэтым артыкуле ён чамусьці ўнізе. І яшчэ, калі ведаеце, праглядзіце гэты артыкул, там няма некаторых прабелаў і я не магу іх праставіць, г. зн. стаўлю, а гэта не адлюстроўваецца. Дзякуй. --Artificial123(размовы) 11:19, 19 кастрычніка 2014 (FET)
Глядзіце, зрабіў, Вы проста ў канцы забылі закрыць шаблон. --Kalinowski (размовы) 11:32, 19 кастрычніка 2014 (FET)
Будзьце ўважлівым з яканнем, калі ласка. Адкуль, напрыклад, яканне ў слове «велізарны?» --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:05, 20 кастрычніка 2014 (FET)
Дзякуй за заўвагу. Буду больш уважлівым. --Kalinowski (размовы) 22:05, 20 кастрычніка 2014 (FET)
Там пераклад з АнглВікі. Ёсць кавалкі з абсалютным трызненнем: напрыклад, ніхто не бачыў тоеснасці між Белай арміяй і беларусамі, акрамя, хіба жыхароў ЗША, якія гэты артыкул пісалі. На старонцы размоў ёсць пералік таго, што трэба дадаць. Вядома, трэба падрэдагаваць маразматычныя кавалкі, як то «ўз'яднанне Беларусі і Расіі» (максімум слова «злучэнне»). Акрамя таго, шавіністычна-імперскія ідэя прыводзіцца ў артыкуле без згадкі пра каларыстычную схему розных Русей у часы Сярэднявечча. Карацей, праблем там многа, таму трэба менавіта што пісаць… Лёгкай Вам працы з гэтым. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:32, 13 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
А чаму не «уз'яднанне»? Большая частка тэрыторыі Беларусі ўваходзіла ў склад Расіі шмат гадоў. Таму для многіх людзей гэта ўз'яднанне. У Кіеве ёсць «проспект Воз'єднання», названы ў гонар «уз'яднання Украіны з Расіяй» 1654 года. Вядома, не ўся Украіна была прыяднаная, але слова падабрана трапна. --Artificial123(размовы) 10:23, 13 лістапада 2014 (FET)
Таму, што гэта не нейтральнае слова. Яно выкарыстоўваецца ў палітычных спекуляцыях з адпаведнымі мэтамі. Тэрыторыі Беларусі ўваходзілі ў склад Расіі (калі не браць некалькі раёнаў) усяго толькі сто з малым гадоў. Прытрымліваючыся прынцыпаў нейтральнасці, мы павінны напісаць «аб'яднанне, злучэнне» і г. д., але не даваць ніякай адзнакі гістарычнай справядлівасці ці несправядлівасці гэтых памкненняў пэўных колаў грамадства Беларусі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:27, 13 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Абласны цэнтр
Вітаю, сп. Каліноўскі. Заўважыў, што Вы займаліся навігацыйнай паласой пра абласныя цэнтры Украіны. Усё добра, але патрэбна змяніць адну інфармацыю. Бачу, што Данецк змянілі на Краматорск як абласны цэнтр парэшткаў Данецкай вобласці. Згодны. Тады і Луганск трэба змяніць. Адміністрацыя знаходзіцца ў горадзе Севераданецк. Мяняем? --Artificial123(размовы) 09:08, 14 лістапада 2014 (FET)
Вітаю. Вось так рабіць не трэба. Калі бачыце вандалізм, па-першае зірніце ў гісторыю старонкі, часта дастаткова адкату, ці пераносу пад былое імя. А вось такое ўсёвыдаленне нічога не вырашае, толькі шкодзіць таму, хто прыйшоў выпраўляць (у дадзеным выпадку, мне), бо хуткі адкат ужо не працуе. Але дзякуй, што спрабавалі дапамагчы :). Пайшла выграбаць дзеянні гэтага хворага.--Хамелка/ разм.10:33, 18 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
У чалавека ў краіне вайна, таму неадэкватнасць яго дзей можна зразумець. Дарэчы, а як зрабіць адкат, калі вандал робіць некалькі правак асобна адну за адной? Выбіраеш актульную версію і ціснеш «адкат» — а яно не працуе… --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:17, 18 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Добры дзень. У некалькіх Вашых артыкулах, напрыклад [Марк Энтані Сэлбі], напісана слова лягенда [лягенда]. Гэта запазычанае слова, правільна будзе пісацца легенда. --Hanylka (размовы) 00:01, 5 снежня 2014 (FET)
Дзякуй за заўвагу. Буду выпраўляць. --Kalinowski (размовы) 00:03, 5 снежня 2014 (FET)
Дзякуй за выяву. А вось пра абзац трэба сказаць асобна. Гэта не анатацыя, а іменна механічна абрэзаны ўрывак. Бо задача — заахвоціць чытача адкрыць і пачытаць сам артыкул. А так ёсць значная імавернасць, што чытач задаволіцца толькі анатацыяй. Таму мне здаецца, лепш пакінуць папярэдні варыянт. Што думаеце? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:22, 16 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Вітаю. Хацеў бы папярэдзіць Вас, што загрузка несвабодных выяў у высокім разрозненні (снукерныя постары) недапушчальная. Несвабодныя выявы, як правіла, не павінны перавышаць 300 пікселяў па шырыні і вышыні.--Liashko (размовы) 01:31, 26 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
as you already figured out, I uploaded some Photos from today. More will follow. so feel free to check in once in a while for new once. I should be finished uploading by the end of next week.
Translating the interface in your language, we need your help
Hello Kalinowski, thanks for working on this wiki in your language. We updated the list of priority translations and I write you to let you know. The language used by this wiki (or by you in your preferences) needs about 100 translations or less in the priority list. You're almost done!
Каб дадаць або змяніць пераклады ва ўсіх вікіпраектах, калі ласка, карыстайцеся сайтам лакалізацыі MediaWiki translatewiki.net.
[1] Прынамсі цытата з Саверчнкі мае быць захаваная. Ды й рэшта тэксту: ён паходзіць з БЭ і школьнага падручніка па бел. літаратуры (апошні ёсць дарэчы у Сеціве)
Не магу пагадзіцца. Па-першае, палова ўключана ў біяграфію, паўтараць было б недарэчна. Па-другое, тут палова наогул не для энцыклапедыі, і цытата Саверчанкі, на мой погляд, ніякай энцыклапедычнай значнасці не мае. Такія словы можна напісаць абсалютна пра кожнага пісьменніка ў свеце. --Kalinowski (размовы) 15:32, 4 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Рэч у тым, што быў знішчаны арыгінальны беларускамоўны кантэнт, створаны прафесіяналамі. Пры тым што мы не з'яўляемся аўтарытэтнымі перакладчыками: ні з англійскай, ні з галандскай, ні нават з рускай ці польскай. --JerzyKundrat (размовы) 09:06, 5 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Шаноўны спадар Ежы, можа трэба не недарэчны беларускамоўны кантэнт пхаць, а ствараць цікавыя і інфарматыўныя артыкулы? Бо гэты «арыгінальны беларускамоўны кантэнт» ніхто не чытае, а калі з яго будуць і артыкулы на вікіпедыі складацца, замест найлепшай інфармацыі з розных замежных крыніц, то і вікіпедыю нашу ніхто чытаць не будзе. У рэшце рэшт, зразумела, што ў нас пакуль што нармальных крыніц няма, асабліва, калі размова йдзецца пра замежных дзеячаў. --Kalinowski (размовы) 14:46, 5 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Шаноўны спадар Ежы, чаму Вы пастаянна далучаеце да артыкулаў нейкія сумніўныя тэксты, прычым выключна з прычыны таго, што іх напісалі спецыялісты? Я заўважаю гэта не першы раз. Вы дапоўнілі так артыкул пра Штура, напрыклад. У нас жа тут не кампіляцыя іншых беларускамоўных крыніц, а цалкам арыгінальны праект, дзе першакрыніцы мусяць быць у прыярытэце над беларускамоўнымі іншымі крыніцамі, нават напісанымі прафесіяналамі. А энцыклапедычная значнасць пафасных разважанняў пра „місію” Хемінгуэя роўная нулю. Такое павінны распаўсюджваць прапагандысты, а не вікіпедысты. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:51, 5 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Там, у артыкуле, безліч крыніц менавіта на спецыялістаў. Толькі яны не беларускія. І інтуіцыя мне падказвае, што вывучаюць Хемінгуэя лепей амерыканцы, чым беларусы. Хіба я не правы? А гэтыя саўдэпаўскія прапагандысты камунізму хіба могуць быць спецыялістамі? Вы сур'ёзна мяркуеце, што гэтай абстракцыі пра "абарону гуманізму" (можна пра любога чалавека напісаць, прынамсі пра пісьменніка) месца ў энцыклапедыі? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:22, 5 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Я лічу, што тыя высновы, якія ўвайшлі ў школьныя падручнікі па беларускай літаратуры, могуць быць прадстаўленыя і ў Вікіпедыі. З Вашымі ж высновамі спрачацца мне не выпадае, бо вы не з'яўляецеся аўтарытэтам у дадзеным пытанні. --JerzyKundrat (размовы) 21:36, 5 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Мяркую, што высновы прафесіяналаў як н.п. Ева Лявонава ці Іван Саверчанка, змешчаныя ў школьнам падручніку, гэта лепш, чым непрафесійны пераклад з іншых моў. --JerzyKundrat (размовы) 22:21, 5 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Пан Kalinowski, я прашу прабачэння, але Шэрвуд Андэрсан адзін з маіх нешматлікіх любімых пісьменнікаў, па выпадковасці ён адзін з самых знакамітых амерыканскіх пісьменнікаў. І даваць артыкул пра яго ў 5 радкоў ― гэта недарэчна. Вы ж напэўна бачылі, як ён адлюстраваны ў іншых мовах, так навошта ж вы гэта робіце?--Ohlumon (размовы) 22:18, 16 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Гэта ж пачатак артыкула, раней яго наогул не было. Я пішу артыкул пра Хемінгуэя і, каб не было чырвані, ствараю кароткія артыкулы, на якія ён спасылаецца. Няўжо для Вас адсутнасць артыкула лепш, чым яго кароткі памер? :) --Kalinowski (размовы) 23:13, 16 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Спадар Каліноўскі, дзякуй Вам за загрузку выяў стадыёна «Нёман»! Калі Вы з'яўляецеся аўтарам дадзеных выяў (1, 2), то, калі ласка, дадайце іх лепей на Вікісховішча, каб яны былі даступныя і ў іншых вікіпедыях. З павагай.--Artsiom91 (размовы) 08:37, 13 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Я магу загрузіць гэтыя выявы, але лепей будзе, каб гэта зрабілі Вы (тады Вы пазначыце іх як уласную працу — мне ж прыйдзецца даваць спасылку на аўтара, пры гэтым могуць узнінуць непрадбачаныя праблемы). Паспрабуйце, нічога складанага няма, Вам гэта будзе карысна ў будучыні. Перайсці да загрузкі можна па гэтай спасылцы (перайсці на яе можна, выбраўшы ў бе-вікі "Укласці файл", і потым "Пачаць загрузку файла пад свабоднай ліцэнзіяй"). Там галоўнае запоўніць "Лицензирование" ўнізе.--Artsiom91 (размовы) 13:56, 13 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Чаму? Калі я сам зраблю фотаздымак (без парушэння правіла "адсутнасці вольнай панарамы") і загружу пад адпаведнай ліцэнзіяй, то ён трапляе ў грамадскі набытак, хіба не? --Artsiom91 (размовы) 21:41, 13 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Добры дзень, за бягучы год істотна папоўніўся спіс добрых артыкулаў пра снукер. Які з іх можна было б на вашу думку прапанаваць у "Артыкулы года"? (асабіста я хацеў бы бачыць у такім артыкуле і выявы з турніру) --JerzyKundrat (размовы) 13:40, 26 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]
I see you revised my edition about world war 2. China was one of the big four.This was confirmed in Declaration by United Nations ("On New Year’s Day 1942, President Roosevelt, Prime Minister Churchill, Maxim Litvinov, of the USSR, and T. V. Soong, of China, signed a short document which later came to be known as the United Nations Declaration and the next day the representatives of twenty-two other nations added their signatures."[2]) and Declaration of the Four Nations [3]. The big four attended Dumbarton Oaks Conference which formulated and negotiated the United Nations. China's leader Chiang Kai-Shek attended Cairo Conference and issued the Potsdam Declaration. I think it is unwise to exclude China.
Беларусы
Прывітанне! Гляньце, калі ласка ў арт. ((Беларусы)). Я там дадаў яшчэ адзін радочак партрэтаў у шаблон з партрэтнымі выявамі. Там трэба параўняць шрыфты подпісаў пад партрэтамі ў шаблоне: Сакалоўскі-Грамыка-Караткевіч-Барадулін-Домрачава, - каб было ўсё аднастана з памерам шрыфтаў з іншых радкоў. І яшчэ ў радочку: Бялыніцкі-Купала-Колас-Некрашэвіч-Быкаў, -- параўняць, каб усе подпісы былі болей-меней пад тымі партрэтамі. --Pracar (размовы) 18:59, 10 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Перачытваю створаныя Вамі артыкулы па Аўстрыі, Украіне. Прашу быць больш уважлівым: бо адна справа, калі выпраўляць арфаграфію, а іншая, калі Вы запісываеце памылковыя звесткі. --Rymchonak (размовы) 12:29, 11 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]
Можа быць. Слоўнікі не даюць дакладнага адказу, бо ў сучасных ёсць толькі слова «політэхнічны», а ў старых ёсць і «політэхніка» і «палітэхніка», крыніцы таксама розныя варыянты даюць. --Kalinowski (размовы) 15:33, 12 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]
Калі не памыляюся, калі націск у другой палове на першы склад, то першая частка не мае ўласнага націску, інакш — мае. То бок, "палітэхніка", але "політэхнічны".--Artsiom91 (размовы) 15:43, 12 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]
Спадар Каліноўскі, лічу, што варта перагледзіць колеравую гаму табліц у артыкулах пра Алімпіяду. Спалучэнне насычаных жоўта-залатога з сінім занадта актыўнае, а яшчэ там бачу зялёны колер граніц... Прапаную адмовіцца ад залатога і зялёнага колераў на карысць манахромных, бо зараз гэтая пярэстасць не нясе сэнсавай нагрузкі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:29, 8 верасня 2016 (MSK)[адказаць]
Нагрузкі не нясе, згодзен. Але, на мой погляд, колеры шапкі візуальна прыхарошваюць афармленне артыкулаў і не перашкаджаюць успрыманню сэнсу (калі б усе ячэйкі табліц мелі, напрыклад, жоўтыя колеры, тады б гэта, можа, і перашкаджала бы). --Kalinowski (размовы) 19:45, 8 верасня 2016 (MSK)[адказаць]
{{subst:#switch:be|es=CEE Primavera 2016 Encuesta|#default= CEE Spring 2016 Survey|hu=CEE Tavasz 2016 kérdőív|sq=Anketa e CEE Spring 2016|et=Kesk- ja Ida-Euroopa kevad (CEE Spring) 2016 küsitlus|tr=Orta ve Doğu Avrupa (CEE) Baha...
Дабіць Сэлбі і Мёрфі, усё-такі артыкулы годныя, але інфармацыя састарэла.
Прагледзець Алекса Хігінса, што там змяніць, каб выставіць.
Зараз куча зялёных шаблонаў унізе старонкі выглядае як свалка. Можа, схлопнуць яе, як, напрыклад, у артыкуле Дарыя Срна?
Ёсць думка перайменаваць катэгорыі тыпу [[Катэгорыя:Снукерысты Шатландыі]] на [[Катэгорыя:Постаці шатландскага снукеру]], як гэта зроблена наконт іншых асоб.
Снукерыстаў у "постаці снукера" пераймяноўваць дакладна не трэба. Хоць бы таму, што снукерныя рэферы — таксама постаці снукера. Са спарсменамі ў нас усюды "Відспортуісты краіны".--Artsiom91 (размовы) 22:33, 10 кастрычніка 2016 (MSK)[адказаць]
Hello! The Wikimedia Foundation is asking for your feedback in a survey. We want to know how well we are supporting your work on and off wiki, and how we can change or improve things in the future.[1] The opinions you share will directly affect the current and future work of the Wikimedia Foundation. You have been randomly selected to take this survey as we would like to hear from your Wikimedia community. To say thank you for your time, we are giving away 20 Wikimedia T-shirts to randomly selected people who take the survey.[2] The survey is available in various languages and will take between 20 and 40 minutes.
You can find more information about this project. This survey is hosted by a third-party service and governed by this privacy statement. Please visit our frequently asked questions page to find more information about this survey. If you need additional help, or if you wish to opt-out of future communications about this survey, send an email to surveys@wikimedia.org.
Share your experience and feedback as a Wikimedian in this global survey (revised heading)
Hello! The Wikimedia Foundation is asking for your feedback in a survey. We want to know how well we are supporting your work on and off wiki, and how we can change or improve things in the future.[3] The opinions you share will directly affect the current and future work of the Wikimedia Foundation. You have been randomly selected to take this survey as we would like to hear from your Wikimedia community. To say thank you for your time, we are giving away 20 Wikimedia T-shirts to randomly selected people who take the survey.[4] The survey is available in various languages and will take between 20 and 40 minutes.
You can find more information about this project. This survey is hosted by a third-party service and governed by this privacy statement. Please visit our frequently asked questions page to find more information about this survey. If you need additional help, or if you wish to opt-out of future communications about this survey, send an email to surveys@wikimedia.org.
Your feedback matters: Final reminder to take the global Wikimedia survey
(Sorry to write in English)
Hello! This is a final reminder that the Wikimedia Foundation survey will close on 28 February, 2017 (23:59 UTC). The survey is available in various languages and will take between 20 and 40 minutes. Take the survey now.
If you already took the survey - thank you! We won't bother you again.
About this survey: You can find more information about this project here or you can read the frequently asked questions. This survey is hosted by a third-party service and governed by this privacy statement. If you need additional help, or if you wish to opt-out of future communications about this survey, send an email through EmailUser function to User:EGalvez (WMF). About the Wikimedia Foundation: The Wikimedia Foundation supports you by working on the software and technology to keep the sites fast, secure, and accessible, as well as supports Wikimedia programs and initiatives to expand access and support free knowledge globally. Thank you! --EGalvez (WMF) (talk) 11:04, 23 лютага 2017 (+03)[адказаць]
↑This survey is primarily meant to get feedback on the Wikimedia Foundation's current work, not long-term strategy.
↑Legal stuff: No purchase necessary. Must be the age of majority to participate. Sponsored by the Wikimedia Foundation located at 149 New Montgomery, San Francisco, CA, USA, 94105. Ends January 31, 2017. Void where prohibited. Click here for contest rules.
↑This survey is primarily meant to get feedback on the Wikimedia Foundation's current work, not long-term strategy.
↑Legal stuff: No purchase necessary. Must be the age of majority to participate. Sponsored by the Wikimedia Foundation located at 149 New Montgomery, San Francisco, CA, USA, 94105. Ends January 31, 2017. Void where prohibited. Click here for contest rules.