Спіс лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне
Медаль, які атрымліваюць лаўрэаты Нобелеўскай прэміі. Быў упершыню адчаканены ў 1902 годзе.
Но́белеўская прэ́мія па фізіяло́гіі і медыцы́не (шведск. : Nobelpriset i fysiologi eller medicin ) — найвышэйшая ўзнагарода за навуковыя дасягненні ў галінах фізіялогіі і медыцыны , якая штогод прысуджаецца шведскім Каралінскім інстытутам у Стакгольме . Адна з пяці Нобелеўскіх прэмій , заснаваных у 1895 годзе паводле запавету шведскага хіміка Альфрэда Нобеля , які памёр у 1896 годзе. Гэтыя прэміі прысуджаюцца за выдатныя заслугі ў галінах хіміі , фізікі , літаратуры , міру і фізіялогіі або медыцыны [ 1] . У адпаведнасці з запаветам Нобеля прэмія знаходзіцца ў падпарадкаванні Фонду Нобеля і прысуджаецца камісіяй з пяці членаў і выканаўчага сакратара, якія выбіраюцца Каралінскім інстытутам[ 2] [ 3] . Нягледзячы на тое, што прэмію звчайна называюць «Нобелеўскай прэміяй па медыцыне », у сваім запавеце Нобель падкрэсліваў, што прэмія павінна ўручацца за дасягненні ў «фізіялогіі або медыцыне », у выніку чаго на прыз прэтэндуюць навукоўцы з больш шырокага спектра абласцей[ 3] . Лаўрэатам першай Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1901 годзе стаў Эміль Адольф фон Берынг з Германіі . Кожны лаўрэат атрымлівае медаль, дыплом і грашовы прыз, які змяняецца з цягам часу[ 4] . У 1901 годзе фон Берынг атрымаў 150 782 шведскія кроны , што ў снежні 2008 года было эквівалентна 7 731 004 шведскім кронам. Прэмія ўручаецца на штогадовай цырымоніі 10 снежня , у гадавіну смерці Альфрэда Нобеля[ 5] .
За больш чым 100 гадоў існавання прэміі лаўрэаты былі ўзнагароджаны за ўклад у развіццё шырокіх спектраў абласцей, якія адносяцца да фізіялогіі або медыцыны. Больш за 25 лаўрэатаў атрымалі Нобелеўскія прэміі за ўклад у галінах нейрабіялогіі і абмену рэчываў [ 3] . Лаўрэату Нобелеўскай прэміі 1939 года немцу Герхарду Домагку ўрад не дазволіў атрымаць прэмію. Пазней ён атрымаў медаль і дыплом, але не грошы[ 6] . З 1901 года Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне не прысуджалася толькі 9 разоў: у 1915 , 1916 , 1917 , 1918 , 1921 , 1925 , 1940 , 1941 і 1942 гадах. Па стане на 2016 год прэмію атрымлівалі 211 вучоных, з якіх толькі дванаццаць былі жанчынамі: Герці Коры (1947), Разалін Сасмэн Ялаў (1977), Барбара Мак-Клінтак (1983), Рыта Леві-Мантальчыні (1986), Гертруда Элаян (1988), Хрысціяна Нюслайн-Фольхард (1995), Лінда Бак (2004), Франсуаза Барэ-Сінусі (2008), Элізабет Блэкбёрн (2009), Кэрал Грэйдэр (2009), Май-Брыт Мозер (2014) і Ту Юю (2015)[ 7] . Самым маладым лаўрэатам прэміі на момант атрымання стаў Фрэдэрык Бантынг ва ўзросце 32 гадоў у 1923 годзе, а самым узроставым быў лаўрэат 1966 года Фрэнсіс Пейтан Роўс , якому на момант прысуджэння было 87 гадоў[ 8] .
Лаўрэаты
1901—1910 • 1911—1920 • 1921—1930 • 1931—1940 • 1941—1950 • 1951—1960 • 1961—1970 • 1971—1980 • 1981—1990 • 1991—2000 • 2001—2010 • 2011—2020 • 2021—…
1901—1910
Год
Партрэт
Імя[ заўв 1]
Краіна[ заўв 2]
Абгрунтаванне[ заўв 3]
1901
Эміль Адольф фон Берынг (1854—1917)
Германія
За працы, прысвечаныя сыроваткавай тэрапіі, асабліва за яе прымяненне пры лячэнні дыфтэрыі , што адкрыла новыя шляхі ў медыцынскай навуцы і тым самым дало ў рукі лекараў пераможную зброю супраць хваробы і смерці[ 9] .
1902
Рональд Рос (1857—1932)
Вялікабрытанія , Індыя (нарадзіўся ў горадзе Алмора , Індыя )
За працы, прысвечаныя малярыі , у якіх ён паказаў, якім чынам яе ўзбуджальнік трапляе ў арганізм, і тым самым заклаў аснову для далейшых паспяховых даследаванняў у галіне распрацовак метадаў барацьбы з гэтай хваробай[ 10] .
1903
Нільс Руберг Фінзен (1860—1904)
Данія (нарадзіўся ў горадзе Торсхаўн , сучасныя Фарэрскія астравы )
У знак прызнання яго заслуг у лячэнні хвароб — асабліва ваўчанкі — з дапамогай канцэнтраванага светлавога выпраменьвання, што адкрыла новыя магчымасці ў медыцынскай навуцы[ 11] .
1904
Іван Пятровіч Паўлаў (1849—1936)
Расійская імперыя
У знак прызнання прац па фізіялогіі стрававання , дзякуючы якім веды аб жыццёва важных аспектах гэтага пытання былі зменены і пашыраны[ 12] .
1905
Роберт Кох (1843—1910)
Германія
За даследаванні і адкрыцці, звязаныя з лячэннем туберкулёзу [ 13] .
1906
Каміла Гольджы (1843—1926)
Італія
У знак прызнання прац аб структуры нервовай сістэмы [ 14] .
Сант’яга Рамон-і-Кахаль (1852—1934)
Іспанія
1907
Шарль Луі Альфонс Лаверан (1845—1922)
Францыя
За даследаванні ролі прасцейшых ва ўзнікненні захворванняў[ 15] .
1908
Ілья Ільіч Мечнікаў (1845—1916)
Расійская імперыя
У знак прызнання прац аб імунітэце [ 16] .
Паўль Эрліх (1854—1915)
Германія
1909
Эміль Тэадор Кохер (1841—1917)
Швейцарыя
За працы ў галінах фізіялогіі , паталогіі і хірургіі шчытападобнай залозы [ 17] .
1910
Альбрэхт Косель (1853—1927)
Германія
У знак прызнання ўкладу ў вывучэнне хіміі клеткі , унесенага даследаваннямі бялкоў , у прыватнасці нуклеінавых рэчываў[ 18] .
1911—1920
1921—1930
1931—1940
1941—1950
Год
Партрэт
Імя[ заўв 1]
Краіна[ заўв 2]
Абгрунтаванне[ заўв 3]
1941
Прэмія не прысуджалася [ 49] [ 50]
1942
1943
Карл Петэр Хенрык Дам (1895—1976)
Данія
За адкрыццё вітаміну К [ 51] .
Эдуард Адальберт Дойзі (1893—1986)
ЗША
За адкрыццё хімічнай структуры вітаміну К[ 51] .
1944
Джозеф Эрлангер (1874—1965)
ЗША
За адкрыцці, звязаныя з высокадыферэнцыраванымі функцыямі некаторых нервовых валокнаў[ 52] .
Герберт Спенсер Гасер (1888—1963)
ЗША
1945
Аляксандр Флемінг (1881—1955)
Вялікабрытанія (нарадзіўся ў горадзе Дарвел , Шатландыя )
За адкрыццё пеніцыліну і яго гаючага ўздзеяння пры лячэнні розных інфекцыйных захворванняў [ 53] .
Эрнст Борыс Чэйн (1906—1979)
Вялікабрытанія (нарадзіўся ў Берліне , Германія )
Хоўард Уолтэр Флоры (1898—1968)
Аўстралія
1946
Герман Джозеф Мёлер (1890—1967)
ЗША
За адкрыццё з’яўлення мутацый пад уплывам рэнтгенаўскага выпраменьвання [ 54] .
1947
Карл Фердынанд Коры (1896—1984)
ЗША (нарадзіўся ў Празе (сучасная Чэхія ), якая ўваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі )
За адкрыццё каталітычнага ператварэння глікагену [ 55] .
Герці Тэрэза Коры, нар. Радніц (1896—1957)
ЗША (нарадзілася ў Празе (сучасная Чэхія ), якая ўваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі )
Бернарда Альберта Усай (1887—1971)
Аргенціна
За адкрыццё ролі гармонаў пярэдняй долі гіпофізу ў метабалізме глюкозы [ 55] .
1948
Паўль Герман Мюлер (1899—1965)
Швейцарыя
За адкрыццё высокай эфектыўнасці ДДТ як кантактнага яду супраць многіх відаў членістаногіх [ 56] .
1949
Вальтэр Рудольф Гес (1881—1973)
Швейцарыя
За адкрыццё функцыянальнай арганізацыі прамежкавага мозга як каардынатара актыўнасці ўнутраных органаў[ 57] .
Антоніу Каэтану Эгаш Маніш (1874—1955)
Партугалія
За адкрыцці, якія тычацца тэрапеўтычнага дзеяння лабатаміі пры лячэнні некаторых псіхічных захворванняў [ 57] .
1950
Эдвард Калвін Кендал (1886—1972)
ЗША
За адкрыцці, якія тычацца гармонаў кары наднырачнікаў , іх структуры і біялагічных эфектаў[ 58] .
Тадэвуш Рэйхштэйн (1897—1996)
Швейцарыя Польшча (нарадзіўся ў горадзе Улацлавак , Царства Польскае (сучасная Польшча ))
Філіп Шоўалтэр Хенч (1896—1965)
ЗША
1951—1960
Год
Партрэт
Імя[ заўв 1]
Краіна[ заўв 2]
Абгрунтаванне[ заўв 3]
1951
Макс Тэйлер (1899—1972)
ПАР
За адкрыцці, звязаныя з жоўтай ліхаманкай і барацьбой з ёй[ 59] .
1952
Зельман Абрахам Ваксман (1888—1973)
ЗША (нарадзіўся ў горадзе Нова-Прылука (сучасная Украіна ), які тады ўваходзіў у склад Расійскай імперыі )
За адкрыццё стрэптаміцыну , першага антыбіётыка , эфектыўнага пры лячэнні туберкулёзу[ 60] .
1953
Ханс Адольф Крэбс (1900—1981)
Вялікабрытанія (нарадзіўся ў Гільдэсгайме , Германія )
За адкрыццё цыклу лімоннай кіслаты [ 61] .
Фрыц Альберт Ліпман (1899—1986)
ЗША (нарадзіўся ў Кёнігсбергу , Германія , які зараз уваходзіць у склад Расіі пад назвай Калінінград )
За адкрыццё каферменту А і яго значэння для прамежкавых стадый метабалізму [ 61] .
1954
Джон Франклін Эндэрс (1897—1985)
ЗША
За адкрыццё здольнасці вірусу поліяміэліту расці ў культурах розных тканін[ 62] .
Томас Хакл Уэлер (1915—2008)
ЗША
Фрэдэрык Чапмен Робінс (1916—2003)
ЗША
1955
Аксель Хуга Тэадор Тэарэль (1903—1982)
Швецыя
За адкрыцці, якія тычацца прыроды і механізму дзеяння акісляльных ферментаў [ 63] .
1956
Андрэ Фрэдэрык Курнан (1895—1988)
ЗША (нарадзіўся ў Парыжы , Францыя )
За адкрыцці, якія тычацца катэтарызацыі сэрца і паталагічных змяненняў у сістэме кровазвароту [ 64] .
Вернер Форсман (1904—1979)
Федэратыўная Рэспубліка Германіі
Дзікінсан Рычардс (1895—1973)
ЗША
1957
Даніэле Бавэ (1907—1992)
Італія (нарадзіўся ў Нёўшатэлі , Швейцарыя )
За адкрыцці, якія тычацца сінтэтычных злучэнняў, якія блакіруюць дзеянне некаторых рэчываў арганізма, і за выяўленне іх дзеяння на сасудзістую сістэму і шкілетныя цягліцы [ 65] .
1958
Джордж Уэлс Бідл (1903—1989)
ЗША
За адкрыцці, звязаныя з роляй генаў у спецыфічных біяхімічных працэсах[ 66] .
Эдвард Лоры Тэйтэм (1909—1975)
ЗША
Джошуа Ледэрберг (1925—2008)
ЗША
За адкрыцці, якія тычацца генетычнай рэкамбінацыі і арганізацыі генетычнага матэрыялу бактэрый [ 66] .
1959
Севера Ачоа (1905—1993)
ЗША (нарадзіўся ў горадзе Луарка , Іспанія )
За адкрыццё механізмаў біялагічнага сінтэзу рыбануклеінавай і дэзоксірыбануклеінавай кіслот[ 67] .
Артур Корнберг (1918—2007)
ЗША
1960
Фрэнк Макфарлейн Бёрнет (1899—1985)
Аўстралія
За адкрыццё набытай імуналагічнай талерантнасці [ 68] .
Пітэр Браян Медавар (1915—1987)
Бразілія Вялікабрытанія
1961—1970
Год
Партрэт
Імя[ заўв 1]
Краіна[ заўв 2]
Абгрунтаванне[ заўв 3]
1961
Дзьёрдзь фон Бекешы (1899—1972)
ЗША (нарадзіўся ў Будапешце (сучасная Венгрыя ), які тады ўваходзіў у склад Аўстра-Венгрыі )
За адкрыццё фізічных механізмаў ўспрымання раздражненняў унутранага вуха [ 69] .
1962
Фрэнсіс Гары Комптан Крык (1916—2004)
Вялікабрытанія
За адкрыцці, якія тычацца малекулярнай структуры нуклеінавых кіслот і іх значэнне для перадачы інфармацыі ў жывой матэрыі[ 70] .
Джэймс Дзьюі Уотсан (нар. 1928)
ЗША
Марыс Хью Фрэдэрык Уілкінс (1916—2004)
Вялікабрытанія Новая Зеландыя (нарадзіўся ў горадзе Пангароа , Новая Зеландыя )
1963
Джон Кэр’ю Эклс (1903—1997)
Аўстралія
За адкрыцці, якія тычацца іённых механізмаў узбуджэння і тармажэння ў перыферычных і цэнтральных участках мембраны нервовых клетак [ 71] .
Алан Лойд Ходжкін (1914—1998)
Вялікабрытанія
Эндру Філдынг Хакслі (1917—2012)
Вялікабрытанія
1964
Конрад Блох (1912—2000)
ЗША (нарадзіўся ў Нісе (сучасная Польшча ), які ўваходзіў у склад Германіі )
За адкрыцці, якія тычацца механізмаў і рэгуляцыі абмену халестэрыну і тлустых кіслот [ 72] .
Феадор Лінен (1911—1979)
Федэратыўная Рэспубліка Германіі
1965
Франсуа Жакоб (1920—2013)
Францыя
За адкрыцці, якія тычацца генетычнага кантролю сінтэзу ферментаў і вірусаў[ 73] .
Андрэ Львоф (1902—1994)
Францыя
Жак Мано (1910—1976)
Францыя
1966
Пейтан Роўс (1879—1970)
ЗША
За адкрыццё анкагенных вірусаў [ 74] .
Чарлз Брэнтан Хагінс (1901—1997)
ЗША
За адкрыцці, якія тычацца гарманальнага лячэння рака прадсталёвай залозы [ 74] .
1967
Рагнар Граніт (1900—1991)
Швецыя (нарадзіўся ў горадзе Хельсінкі (сучасная Фінляндыя ), які ўваходзіў у склад Расійскай імперыі )
За адкрыцці, звязаныя з першаснымі фізіялагічнымі і хімічнымі глядзельнымі працэсамі ў воку[ 75] .
Холдэн Кефер Хартлайн (1903—1983)
ЗША
Джордж Уолд (1906—1997)
ЗША
1968
Роберт У. Холі (1922—1993)
ЗША
За расшыфроўку генетычнага кода і яго ролі ў сінтэзе бялкоў [ 76] .
Хар Гобінд Карана (1922—2011)
ЗША (нарадзіўся ў Райпуне , Брытанская Індыя )
Маршал У. Нірэнберг (1927—2010)
ЗША
1969
Макс Дэльбрук (1906—1981)
ЗША (нарадзіўся ў Берліне , Германія )
За адкрыцці, якія тычацца механізму рэплікацыі і генетычнай структуры вірусаў[ 77] .
Алфрэд Д. Хершы (1908—1997)
ЗША
Сальвадор Э. Лурыя (1912—1991)
ЗША (нарадзіўся ў Турыне , Італія )
1970
Бернард Кац (1911—2003)
Вялікабрытанія (нарадзіўся ў Лейпцыгу , Германія )
За адкрыцці, якія тычацца гумаральных пасярэднікаў у нервовых канчатках, механізмаў іх захавання, выдзялення і інактывацыі[ 78] .
Ульф фон Эйлер (1905—1983)
Швецыя
Джуліус Аксельрад (1912—2004)
ЗША
1971—1980
Год
Партрэт
Імя[ заўв 1]
Краіна[ заўв 2]
Абгрунтаванне[ заўв 3]
1971
Эрл У. Сазерленд мал. (1915—1974)
ЗША
За адкрыцці, якія тычацца механізмаў дзеяння гармонаў[ 79] .
1972
Джэралд М. Эдэльмэн (1929—2014)
ЗША
За адкрыцці, якія тычацца хімічнай структуры антыцелаў [ 80] .
Родні Р. Портэр (1917—1985)
Вялікабрытанія
1973
Карл фон Фрыш (1886—1982)
ФРГ (нарадзіўся ў Вене (сучасная Аўстрыя ), якая тады ўваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі )
За адкрыцці, якія тычацца арганізацыі і выяўлення індывідуальных і сацыяльных мадэлей паводзін [ 81] .
Конрад Лорэнц (1903—1989)
Аўстрыя
Нікалас Тынберген (1907—1988)
Вялікабрытанія (нарадзіўся ў горадзе Гаага , Нідэрланды )
1974
Альбер Клод (1899—1983)
Бельгія
За адкрыцці, якія тычацца структурнай і функцыянальнай арганізацыі клеткі[ 82] .
Крысціян дэ Дзюу (1917—2013)
Бельгія
Джордж Э. Паладэ (1912—2008)
ЗША (нарадзіўся ў горадзе Ясы , Румынія )
1975
Дэвід Балтымар (нар. 1938)
ЗША
За адкрыцці, якія тычацца ўзаемадзеяння паміж анкавірусамі і генетычным матэрыялам клеткі[ 83] .
Рэната Дульбека (1914—2012)
ЗША (нарадзіўся ў Катандзары , Італія )
Хоўард М. Тэмін (1934—1994)
ЗША
1976
Барух С. Бламберг (1925—2011)
ЗША
За адкрыцці, якія тычацца новых механізмаў паходжання і распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў[ 84] .
Д. Карлтан Гайдузек (1923—2008)
ЗША
1977
Ражэ Гіймэн (1924—2024)
ЗША (нарадзіўся ў горадзе Дыжон , Францыя )
За адкрыцці, звязаныя з сакрэцыяй пептыдных гармонаў мозга [ 85] .
Эндру В. Шалі (1926—2024)
ЗША (нарадзіўся ў Вільні (сучасная Літва ), якая ўваходзіла ў склад Міжваеннай Польшчы )
Разалін Ялау (1921—2011)
ЗША
За развіццё радыёімунных метадаў вызначэння пептыдных гармонаў[ 85] .
1978
Вернер Арбер (нар. 1929)
Швейцарыя
За адкрыццё рэстрыкцыённых ферментаў і іх прымяненне ў малекулярнай генетыцы [ 86] .
Даніэл Натанс (1928—1999)
ЗША
Гамільтан О. Сміт (нар. 1931)
ЗША
1979
Алан М. Кормак (1924—1998)
ЗША (нарадзіўся ў Яганэсбургу , ПАС )
За распрацоўку камп’ютарнай тамаграфіі [ 87] .
Годфрэй Н. Хаўнсфілд (1919—2004)
Вялікабрытанія
1980
Барух Бенасераф (1920—2011)
ЗША (нарадзіўся ў Каракасе , Венесуэла )
За адкрыцці, якія тычацца генетычна дэтэрмінаваных структур на клетачнай паверхні, якія рэгулююць імунныя рэакцыі[ 88] .
Жан Дасэ (1916—2009)
Францыя
Джордж Д. Снел (1903—1996)
ЗША
1981—1990
1991—2000
Год
Партрэт
Імя[ заўв 1]
Краіна[ заўв 2]
Абгрунтаванне[ заўв 3]
1991
Эрвін Неер (нар. 1944)
Германія
За адкрыцці, звязаныя з функцыямі адзіночных іённых каналаў у клетках[ 99] .
Берт Закман (нар. 1942)
Германія
1992
Эдманд Г. Фішэр (1920—2021)
ЗША Швейцарыя (нарадзіўся ў Шанхаі , Кітай )
За адкрыцці, якія тычацца зваротнага бялковага фасфарыліравання як механізму біялагічнай рэгуляцыі[ 100] .
Эдвін Г. Крэбс (1918—2009)
ЗША
1993
Рычард Дж. Робертс (нар. 1943)
ЗША (нарадзіўся ў Дэрбі , Вялікабрытанія )
За адкрыццё перарывістай структуры гена[ 101] .
Філіп А. Шарп (нар. 1944)
ЗША
1994
Алфрэд Г. Гілман (1941—2015)
ЗША
За адкрыццё G-бялкоў і ролі гэтых бялкоў у перадачы сігналу у клетцы[ 102] .
Марцін Родбел (1925—1998)
ЗША
1995
Эдвард Б. Льюіс (1918—2004)
ЗША
За адкрыцці, якія тычацца генетычнага кантролю на ранніх стадыях эмбрыянальнага развіцця [ 103] .
Хрысціяна Нюслайн-Фольхард (нар. 1942)
Германія
Эрык Ф. Вішаус (нар. 1947)
ЗША
1996
Пітэр Ч. Догерці (нар. 1940)
Аўстралія
За адкрыцці, звязаныя са спецыфічнасцю клеткавага імунітэту [ 104] .
Рольф М. Цынкернагель (нар. 1944)
Швейцарыя
1997
Стэнлі Б. Прузінер (нар. 1942)
ЗША
За адкрыццё прыёнаў — новага экалагічнага прынцыпу інфекцыі[ 105] .
1998
Роберт Ф. Ферчгат (1916—2009)
ЗША
За адкрыццё ролі аксіду азоту як сігнальнай малекулы ў рэгуляцыі сардэчна-сасудзістай сістэмы [ 106] .
Луіс Х. Ігнара (нар. 1941)
ЗША
Ферыд Мурад (1936—2023)
ЗША
1999
Гюнтэр Блобель (1936—2018)
ЗША (нарадзіўся ў горадзе Вальтэрсдорф (сучасныя Негаславіцы , Польшча ), які ўваходзіў у склад Германіі )
За адкрыццё ў бялковых малекулах ўнутраных сігнальных паслядоўнасцяў , якія накіроўваюць іх транспарт і вызначаюць лакалізацыю ў клетцы[ 107] .
2000
Арвід Карлсан (1923—2018)
Швецыя
За адкрыцці, якія тычацца перадачы сігналу ў нервовай сістэме[ 108] .
Пол Грынгард (1925—2019)
ЗША
Эрык Р. Кэндэл (нар. 1929)
ЗША (нарадзіўся ў Вене , Аўстрыя )
2001—2010
2011—2020
2021—…
Заўвагі
↑ а б в г д е ё ж з і к л м Форма і напісанне імёнаў паводле дадзеных nobelprize.org, афіцыйнага сайту Фонду Нобеля. Альтэрнатыўныя формы і напісанні імёнаў, калі яны існуюць, прыведзены ў артыкулах пра асоб.
↑ а б в г д е ё ж з і к л м Прыналежнасць да краіны паводле дадзеных nobelprize.org, афіцыйнага сайту Фонду Нобеля. Нацыянальнасць лаўрэата можа быць іншай.
↑ а б в г д е ё ж з і к л м Цытаты абгрунтавання кожнай прэміі прыведзены (не заўсёды ў поўным аб’ёме) паводле дадзеных nobelprize.org, афіцыйнага сайту Фонду Нобеля. Больш поўная інфармацыя аб працы, праведзенай кожным з лаўрэатаў, прыведзена ў артыкулах пра асоб.
Зноскі
Спасылкі
Прэміі Лаўрэаты Камітэты і арганізацыі Звязаныя артыкулы