Радзівіл Осцікавіч
Радзівіл Осцікавіч (канец XIV ст. — да 13 жніўня 1477) — літоўскі баярын, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, родапачынальнік Радзівілаў. БіяграфіяСтарэйшы сын баярына Осціка. Упершыню згаданы ў дакуменце Таруньскай дамовы ў 1411 годзе[2]. У 1420—1428 гадах згадваецца як маршалак гаспадарскі вялікага князя Вітаўта. Як сведка падпісаў акт уніі Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай 15.10.1432 года. Маршалак земскі (вялікі) у 1433—1434 і 1463—1474 гадах. Пасля гібелі вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча Радзівіл Осцікавіч падтрымаў абранне на сталец Казіміра Ягелончыка ў 1440 годзе. Неўзабаве атрымаў ад вялікага князя Казіміра ўрады маршалка гаспадарскага і дзяржаўцы анікштанскага. У 1441 годзе быў паслом да караля польскага і венгерскага Уладзіслава III для забеспячэння прызнання ўлады Казіміра ў Княстве. У 1445 годзе ўдзельнічаў у выправе ў Вялікае Княства Маскоўскае супраць Дзмітрыя Шамякі, каб дапамагчы маскоўскаму вялікаму князю Васілю II аднавіць уладу. Удзельнічаў у заключэнні мірнага дагавора паміж ВКЛ, Польшчай і Нямецкім ордэнам у Растэнбургу ў 1448 годзе. У 1449 годзе з дапамогай Васіля II паспяхова дзейнічаў супраць мяцежнага князя Міхаіла Жыгімонтавіча, адваяваў Старадуб, Ноўгарад-Северскі, Радагашч, Пуціўль, Бранск. 3 Кіева войска Радзівіла Осцікавіча рушыла ў Крым, на сталец быў вернуты саюзны Княству хан Хаджы-Гірэй. У На пачатку 1450-х гадоў Радзівіл Осцікавіч узначаліў магнацкую апазіцыю супраць вялікага князя Казіміра і быў ёй прапанаваны як кандыдат на велікакняжацкі пасад. Выехаў за падтрымкай да хана Залатой Арды Сеід-Ахмеда, але той быў разбіты Хаджы-Гірэем, а паранены Радзівіл Осцікавіч трапіў у палон. У 1455 годзе вярнуўся ў Княства, дзе быў пазбаўлены ўсіх урадаў. Пасля адышоў ад апазіцыі, зноў стаў маршалкам земскім, адначасова з 1463 года ваяводам троцкім і з 1475 года кашталянам віленскім. Разам з Міхалам і Янам Кезгайламі кіраваў Княствам у час адсутнасці ў дзяржаве вялікага князя. У 1470-х гады ўзначальваў дэлегацыі на перагаворах па памежных спрэчках з Псковам і Інфлянцкім ордэнам. Як нябожчык згадваецца 13 жніўня 1477 года[3]. Валодаў маёнткамі ў Літве (Біржы, Кейданы, Муснікі, Шырвінты, Упнікі і іншыя), Нягневічамі пад Навагрудкам, Харашэвічамі пад Слонімам, Бостынем на Піншчыне. Меў дачку Ганну, сына Мікалая. Зноскі
Літаратура |
Portal di Ensiklopedia Dunia