Сальваторэ Квазімада
Сальваторэ Квазімада[7] (італ.: Salvatore Quasimodo; 20 жніўня 1901— 14 чэрвеня 1968) — італьянскі пісьменнік, паэт, перакладчык. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1959) «За лірычную паэзію, якая з класічнай жвавасцю выказвае трагічны досвед нашага часу». Біяграфічныя звесткіВучыўся ў Рымскім політэхнічным інстытуце. 3 1941 прафесар Міланскай кансерваторыі імя Дж. Вердзі. ТворчасцьУ 1930-я г. далучыўся да герметызму з яго матывамі тугі і адзіноты (зборнікі «Вада і зямля», 1930; «Патанулы габой», 1932; «Эрата і Апаліён», 1936; «Вершы», 1938). У перыяд антыфашысцкага Супраціўлення звярнуўся да сацыяльнай рэчаіснасці (зборнікі «I надышоў вечар», 1942; «Дзень за днём», 1947). У пасляваеннай творчасці пераважаюць грамадзянскія і патрыятычныя тэмы, вера ў народ (зборнікі «Жыццё не сон», 1949; «Фальшывая і сапраўдная зеляніна», 1954; «Непараўнальная зямля», 1958; «Даваць і мець», 1966). Аўтар зборнікаў публіцыстыкі, эсэ, перакладаў з грэчаскай мовы Сафокла, Эсхіла, Авідзія. На беларускую мову асобныя творы Сальваторэ Квазімада пераклалі Янка Сіпакоў[8], Язэп Семяжон, Лявон Баршчэўскі. Творы
Пераклад на беларускую мовуВыбраная лірыка. Пераклад з іт. Лявона Баршчэўскага. Мн.: Зміцер Колас, 2022 («Паэты планеты»). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia