Кар’еру пісьменніка пачынаў як журналіст-аматар у гарадскіх газетах Лімы, а потым — у правінцыйнай газеце «La Industria» гарадка П’юра.
Вучыўся ў Нацыянальным універсітэце Сан-Маркас (ісп.: Universidad Nacional Mayor de San Marcos) на аддзяленні літаратуры і права, потым ва ўніверсітэце Камлутэнсе (Мадрыд). Плённая пісьменніцкая дзейнасць пачалася пасля пераезда з Мадрыда ў Парыж.
Першы раман«Горад і Сабакі» (La ciudad y los perros), надрукаваны ў 1963 г., прынёс Варгасу Л’ёсе поспех. Але ваенныя абвінавацілі пісьменніка ў тым, што гэты твор падрывае прэстыж перуанскай арміі[17].
У 1990 г. ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах ў якасці кандыдыта ў прэзідэнты Перу, атрымаў у першым туры 34 % галасоў выбаршчыкаў, але перамогі дамагчыся яму не ўдалося. Перамогу на выбарах атрымаў Альберта Фухіморы, які стаў аўтарытарным кіраўніком Перу. Марыа Варгас Льёса пасля паразы на выбарах эміграваў з краіны і прыняў іспанскае падданства[18].
Зборнікі
Los jefes / Правадыры (1958)
П’есы
La huida del inca / Уцёкі інкі (1952)
Kathie y el hipopótamo / Кэці і гіпапатам (1983)
Odiseo y Penélope, teatro / Адысей і Пенелопа (2007)
↑Cevallos, Francisco Javier (1991), «García Márquez, Vargas Llosa, and Literary Criticism: Looking Back Prematurely», Latin American Research Review (Latin American Research Review, Vol. 26, No. 1) 26 (1): 266—275, retrieved April 6, 2008. (Каб атрымаць доступ да сеціўнай версіі, патрабуецца падпіска)
↑История литератур Латинской Америки. Кн. 5. М., 2005. С. 658