Себасцьян Брант
Себасцьян Брант (ням.: Sebastian Brant; 1458, Страсбург — 10 мая 1521, Страсбург) — нямецкі сатырык XV стагоддзя, аўтар сатырычнага твора «Карабель дурняў», пісьменнік, юрыст, «доктар абодвух праў». БіяграфіяВывучаў юрыспрудэнцыю і класічную літаратуру ў Базелі, у 1484 годзе атрымаў права выкладання, а ў 1489 годзе — званне доктара абодвух праў. Імператар Максіміліян дараваў яму тытул пфальцграфа і званне саветніка. ТворчасцьАўтар сатырычна-дыдактычнай паэмы «Карабель дурняў» (1494), у вобразах якой персаніфікаваў разнастайныя праяўленні чалавечага глупства. Выступаючы ў ролі аднаго з герояў паэмы, Брант не толькі выкрываў заганы, уласцівыя як чалавечаму роду ўвогуле, так і яго сучаснікам, але і заклікаў да пераадолення чалавечага глупства з дапамогаю розуму. Паэма напісана жывой народнай мовай. Яе праілюстраваў А. Дзюрэр. Брант апублікаваў таксама шэраг юрыдычных, тэалагічных і літаратурных тэкстаў, у т.л. творы Ф. Петраркі і інш. У традыцыях «літаратуры пра дурняў», ля вытокаў якой стаіць Брант, тварылі Эразм Ратэрдамскі, Т. Мурнер , Г. Сакс і інш. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia