Церабель
Це́рабель[1] (трансліт.: Cierabieĺ, руск.: Теребель) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 47 км на захад ад Мар’інай Горкі, 41 км ад Мінска, 24 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на рацэ Церабелка, на ўсход ад урочышча Ліпнікі. НазваНазва паходзіць ад слова церабіць, гэта значыць вёска займае выцерабленае, ачышчанае ад лесу месца. Гісторыя![]() Ранняя гісторыяПра старажытнасць вёскі сведчыць каменная зброя, якую, паводле краязнаўцы Аляксандра Ельскага, часта знаходзілі каля вёскі і возера Муха[2]. У XVII ст. вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, належала да дамена Таўкачэвічы, а пазней Дудзічы Януша Быхаўца (?—1653). Пазней у валоданні Заранкаў, Прозараў, Ельскіх. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе згадваецца як вёска Церабелка. З 1857 года ў валоданні Аляксандра Ельскага, належыць да дамена Замосце. Пасля 1861 года ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1888 годзе адкрытая царкоўнапрыходская школа[3]. У 1897 годзе ёсць хлебазапасны магазін, капліца. Найноўшы часЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе дзейнічала школа 1-й ступені. У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, у 1933 годзе працаваў калгас імя К. Я. Варашылава, была кузня[3]. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У сакавіку 1944 года ў ходзе карнай аперацыі нямецкія войскі спалілі вёску, забілі 30 жыхароў. Пасля вайны вёска была адноўлена[3]. Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсавета[4]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета[5]. Пасля скасавання Праўдзінскага пасялковага савета ўключаная ў Навапольскі сельсавет[6]. Насельніцтва
Славутасці
Вядомыя ўраджэнцы
Спіс вуліц
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia