Слопішчы
Сло́пішчы[1] (трансліт.: Slopiščy, руск.: Слопищи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 49 км на захад ад Мар’інай Горкі, 51 км ад Мінска, 26 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, каля ракі Кавалёўка. ГісторыяУ XVIII ст. у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, належалі да дамена Сяргеевічы Юзафа Прозара. Праз вена дачкі Юзафа Прозара Барбары Слопішчы перайшлі да Францішка Букатага . У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Вёска ўваходзіла ў Ігуменскі павет Мінскай губерні. У XIX ст. належала да дамена Кавалевічы Ліпскіх, у другой палове XIX ст. уласнасць Пятра Папова, пазней Івана Андрэевіча Бунге[2]. Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 1872 годзе заснаваны смалакурны завод, ад яго ўтварылася вёска Смаляры (Смалярня)[A]. Акрамя Слопішча, была распаўсюджаная назва Злобішча[2]. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У студзені 1943 года ў ходзе карнай аперацыі нямецкія войскі спалілі вёску, забілі 6 жыхароў. Пасля вайны вёска была адноўленая. Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсавета[4]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета[5]. Насельніцтва
Спіс вуліц
ЗаўвагіКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia