Малінаўка (Навапольскі сельсавет)
Малі́наўка[1] (трансліт.: Malinaŭka, руск.: Малиновка; да 1920-х гг. — фальварак Казлы́) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 50,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 55,5 км ад Мінска, 27,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы. НазваКазлы, другая назва фальварка Казёлкі — беларускія варыянты назвы расліны Consolida regalis. Паводле Вадзіма Жучкевіча, назва можа паходзіць ад прозвішча Казёл. Малінаўка паходзіць ад назвы расліны, распаўсюджаны тапонім, які даваўся савецкай уладай населеным пунктам з «немілагучнай назвай». ГісторыяУ XIX ст. было два памежныя фальваркі Казлы ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, належалі да дамена Дудзічы, уласнасць Ельскіх. У 1857 годзе адышлі да дамена Замосце, уласнасць Аляксандра Ельскага. Другі варыянт назвы — Казёлкі[2]. Пасля 1861 года ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. За савецкай уладай у 1920-х гадах фальваркі нацыяналізаваныя, сталі пасёлкамі Малінаўка і Арэхаўка (не існуе, месцілася на паўночны захад ад Малінаўкі па дарозе на Церабель, знятая з уліку ў 1993 годзе). У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсавета[3]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета[4]. Насельніцтва
Спіс вуліц
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia