З 1980 па 1995 гады працаваў мастацкім рэдактарам у мінскіх выдавецтвах, ілюстраваў кнігі, афармляў зборнікі фантастыкі[6]. З 1986 па 1992 гады — галоўны мастацкі рэдактар выдавецтва «Эрыдан» (Мінск). 1993 год — галоўны мастацкі рэдактар выдавецтва «Беларусь» (Мінск). З 1993 па 1995 гады — дырэктар прыватнага выдавецтва «Balenok & Co». З 1995 года — вольны мастак. З 2011 года займае пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка выставачнага аддзела Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.[7][8][9][10]
На думку мастака, мастацтва не павінна банальна рэпрадуктаваць навакольны свет, яго задача — самому дзеяць новыя светы[16]. У яго атрымліваецца адлюстроўваць эмоцыі, настроі, адчуванні, пачуцці любога нармальнага чалавека[17].
Творы мастака «захопліваюць як высокай эстэтычнасцю, так і лёгкай іроніяй звычайных, але ўбачаных у незвычайным ракурсе вобразаў», – запрашала зайсці на выставу мастака ў 2017 годзе газета «Новы Час».[21] «Працы Баленка адметныя філасафічнасцю, і, нягледзячы на „чорна-белы“ стыль, напоўненыя яркім святлом перажыванняў, глыбокіх роздумаў аўтара», — паведамляла Беларускае Радыё Рацыя ад уражанняў ад выставы мастака ў Полацкай мастацкай галерэі ў 2016 годзе.[22]
Аліса Міхайлава ў рэпартажы тэлеканала «Беларусь 1» з чарговай выставы Баленка падкрэсліла, што ў працах мастака арганічна прысутнічаюць рысы абстракцыі, сюррэалізму і рэалізму.[23] Арт-крытык Ларыса Фінкельштэйн у 2014 годзе вызначыла жывапісныя творы мастака як «вельмі нечаканыя і лірычныя, у якіх прысутнічае вольны рух колеру».[24] Беларускі мастацтвазнавец Наталля Шаранговіч на адкрыцці персанальнай выставы, прысвечанай да 60-годдзя гравюрыста, пахваліла яго словамі: «Гэта сапраўды цудоўны мастак. Я шмат гадоў знаёма з яго творчасцю, і ён для мяне заўжды непрадказальны».[25]«Аўтар валодае рэдкай для сучаснага творцы якасцю — уменнем здзіўляць», — давала ацэнку творчасці Каміла Янушкевіч на старонках часопіса «Мастацтва» па выніках выставы мастака ў 2014 годзе.[26]
Андрэй Адамовіч назіраў у творах ноткі апакаліпсісу.[27] Мастацтвазнавец Алеся Раманюк назвала творы Сяргея Балянка «найзмрачнейшымі сярод усіх бачаных, бо яны паказваюць нейкі гіблы паралельны свет, у існаванне якога верыць не хочацца, нават калі ён плён фантазій аўтара».[27]
↑alexandrbabushkin. Сергей Баленок (Беларусь)(руск.). finbahn.com (2 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 23 сакавіка 2019.
↑ абвРоманова, Саша. Сергей Баленок: И завтра тоже…(руск.)(недаступная спасылка). mixtura.org (20 лютага 2006). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2007. Праверана 22 сакавіка 2019.
Міхайлаў, Віктар (2008). "Эцюды аб памяці Сяргея Балянка : у яго карцінах лятаюць рыбы, плаваюць апельсіны і свеціць ціхае сонейка". Беларусь. Belarus (2): 42–45.
Сяліцкая-Ткачова, Ксенія (2019-01-13). "Блюз зімовага даху". Мастацтва (1 (430)). Архівавана з арыгінала 2020-10-02. Праверана 2020-10-02. {{cite journal}}: soft hyphen character у |first= на пазіцыі 4 (даведка); soft hyphen character у |last= на пазіцыі 3 (даведка); soft hyphen character у |title= на пазіцыі 8 (даведка)Папярэджанні CS1: date і year (спасылка)
Борозна, М. (1990). Баленок: Каталог / [Составитель Борозна М. Г.](руск.). М.: Прометей. p. 34.
Небышинец, И. В. (2008). ""...И завтра тоже...". Офорты Сергея Баленка". Паведамленні Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь : навукова-інфармацыйнае выданне(руск.). 7. Мінск: 15–18.