Узброенае паўстанне ў Барселоне (1936)
Узброенае паўстанне ў Барселоне — частка падзей ліпеньскага путчу 1936 года ў Іспаніі, калі мяцежныя вайскоўцы-нацыяналісты паспрабавалі захапіць каталонскую сталіцу Барселону, найбуйнейшы на той момант горад краіны. У Каталоніі цалкам і Барселоне ў прыватнасці путчысты мелі нізкія шанцы на поспех. Горад быў апорай не толькі нацыянал-ліберальнай «Эскеры», але і ўльтралевых анархісцкіх ФАІ-НКП і камуністычнай антысталінскай партыі РПМА. Раман Мола, малодшы брат аднаго з лідараў нацыяналістаў Эміліа Мола, які там служыў, раіў сваяку нават не спрабаваць захапіць каталонскую сталіцу. Але ён вырашыў рызыкнуць. На досвітку 19 ліпеня ў гарадскім порце высадзіліся войскі мяцежнага генерала Мануэля Годэда — днём раней яны лёгка ўзялі ўладу на Канарскіх астравах. Паўстанцы дзейнічалі хутка і рашуча: за невялікі час яны арыштавалі афіцэраў-рэспубліканцаў і сталі кантраляваць цэнтр Барселоны з яе найважнейшымі ўстановамі (вакзалам, поштай, тэлеграфам і г.д.). Аднак барселонскія анархісты захапілі гарадскі арсенал, раздаўшы зброю сваім прыхільнікам. Да вечара таго ж дня путчысты былі акружаны. Раман Мола загінуў у баі. Годэд быў узяты ў палон і неўзабаве пакараны смерцю. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia