Мяцеж на Іспанскім флоце (1936)
Мяцеж на Іспанскім флоце — узброенае паўстанне сярод асабістага складу Іспанскага рэспубліканскага флоту ў рамках ліпеньскага путчу 1936 года. ПерадумовыПасля парламенцкіх выбараў 1936 года, на якіх перамог Народны фронт, абвастрыўся канфлікт паміж левымі і правымі. Пад кіраўніцтвам генералаў Эміліа Мола, Франсіска Франка, Хасэ Санхурха і іншых апазіцыйныя сілы пачалі рыхтаваць ўзброенае паўстанне з мэтай захопу ўлады. МяцежПутчыстамі важная роля адводзілася іспанскім ваенна-марскім сілам (2 лінкоры, 7 крэйсераў, 17 эсмінцаў, 8 мінаносцаў, 5 кананерскіх і 12 падводных лодак, дзе з улікам берагавых часцей служыла каля 35 тысяч чалавек). Яны маглі альбо перакінуць афрыканскую армію ў Іспанію, альбо пакінуць яе ў Марока. Так, 18 ліпеня эсмінец «Чурука» не дасведчаны аб мецяжы, перакінуў у Андалусію батальён «Бандэру» Замежнага легіёну. Але наскоры экіпаж даведаўся пра путч і адмовіўся выконваць загады афіцэраў і ўзяў камандаванне на сябе. Аналагічныя падзеі адбыліся на крэйсерах «Лібертад» і «Сервантэс». Няўдачай скончылі спробы змоўшчыкаў займець хаця б адну падводную лодку. У выніку большая частка флоту засталася ў Рэспублікі. Мяцежнікам дасталіся толькі, галоўным чынам, караблі, якія стаялі ў порце Эль-Фероля: стары лінкор «Эспанья», два лёгкія крэйсеры і чатыры кананерскія лодкі. Хоць вялікая частка марскіх афіцэраў падтрымлівала мяцеж, але былі забіты ў баях з матросамі, альбо імі арыштаваны. Рэспубліка пазбавілася вялікай колькасці марскіх спецыялістаў — 17 адміралаў з 21, 29 капітанаў 1 рангу з 31, 58 капітанаў 2 рангу з 65 і г. д. НаступствыЗ-за дэфіцыту караблёў і транспартных самалётаў, якія патрэбны былі мяцежнікам для перакідання сваіх войскаў з Марока ў дапамогу войскам на Кантынентальнай Іспаніі, прадстаўнікі паўстанцаў звярнуліся па дапамогу да Германіі і Італіі. У прыватнасці, апошняя дала 12 транспартных самалётаў Savoia-Marchetti SM.81 Pipistrello з італьянскімі экіпажамі[1]. Праз Гібралтар нямецка-італьянская авіяцыя стварыла «паветраны мост», з якім войскі нацыяналістаў удалося паспяхова пераправіць. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia