Узброенае паўстанне ў Мелільі (1936)
Узброенае паўстанне ў Мелільі (ісп.: Sublevación militar en Melilla) — частка падзей ліпеньскага путчу 1936 года ў Іспаніі, калі мяцежныя вайскоўцы ўзялі пад кантроль горад Мелілья, іспанскі анклаў у Марока. СітуацыяАдной з асноўных мэтаў паўстання 1936 года быў захоп Іспанскага Марока. Тут размяшчалася так званая «Афрыканская армія», якая з’яўлялася галоўнай ударнай сілай іспанскай рэспубліканскай арміі. У яе склад уваходзілі і рэгулярныя падраздзяленні з метраполіі, і Замежны легіён, і мясцовыя мараканскія найміты (рэгуларэс). Большасць афіцэраў арміі знаходзіліся ў апазіцыі ўраду, падтрымаўшы змову супраць Мадрыда. Толькі жменька з іх, такія як генерал Мануэль Рамералес, галоўнакамандуючы іспанскай арміяй у Марока, генерал Гомес Марата і Вярхоўны камісар Пласіда Альварэс Буя, засталіся вернымі Рэспубліцы[1]. Іспанскія рабочыя ў Марока, якія таксама былі лаяльнымі да ўладаў, не мелі зброі і былі ізаляваны ад мараканскага насельніцтва[2]. Ход падзейМяцеж у Мелільі пачаўся 17 ліпеня. Першай справай паўстанцы арыштавалі генэрала Рамералеса[3] і захапілі радыёстанцыю[1]. Многія воінскія часці падтрымалі бунт. Захапіўшы ключавыя аб’екты, мяцежнікі задушылі прыхільнікаў урада ў рабочых кварталах. Рамералес[4] і ўсе, хто супраціўляўся паўстанню, былі расстраляны[5]. Генерал Марата, які, знаходзячыся не ў Мелільі, тэрмінова прыбыў у горад на самалёце, быў арыштаваны змоўшчыкамі, як толькі прызямліўся[6]. Адзін з галоўных, нароўні з Франсіска Франка, лідараў путчу Эміліа Мола загадаў «ліквідаваць левыя элементы, камуністаў, анархістаў, членаў прафсаюзаў і г.д.»[7]. У той жа дзень, калі пачалося паўстанне, былі арыштаваны ўсе члены прафсаюзаў, левых партый, масонскіх ложаў і ўсе, хто, як вядома, галасаваў за «Народны фронт» на парламенцкіх выбарах[5]. У першую ноч мяцежныя вайскоўцы-нацыяналісты пакаралі смерцю 189 мірных жыхароў і салдат[8]. 20 ліпеня ў Мелільі яны адкрылі свой першы канцлагер[9]. НаступствыДа 18 ліпеня нацыяналісты захапілі ўсё Іспанскае Марока і здушылаі супраціўленне праціўніка. У той жа дзень Франсіска Франка пачаў паўстанне на Канарскіх астравах[10]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia